wd wp Пошук:

Хобарт

Хобарт (англ.: Hobart) — сталіца аўстралійскага штата Тасманія. Заснаваны ў 1803 г. — другі па старшынстве горад Аўстраліі. Насельніцтва алгамерацыі на 2005 год склала 245 тыс. чалавек. Горад — фінансавы і адміністрацыйны цэнтр Тасманіі, таксама служыць пунктам адпраўкі для аўстралійскіх і французскіх антарктычных экспедыцый.

Гісторыя

Выгляд на Хобарт і гару Уэлінгтан

Першае паселішча на месцы сучаснага горада ўзнікла ў 1803 годзе, у бухце Рысдан на ўсходніх берагах ракі Дэруэнт. У 1804 годзе пасёлак быў перанесены ў лепшае месца — у бухту Салівана. Названы ў гонар лорда Хобарта, каланіяльнага сакратара. Першапачаткова горад уяўляў сабою турму, куды звозіліся зняволеныя з усёй Брытанскай імперыі. Горад таксама адыгрываў важную ролю ў замацаванні Брытаніі на Аўстралійскім кантыненце.

Па перапісу 1835 года, насельніцтва Хобарта склала 13 826 чалавек, усёй Тасманіі 36 505 чалавек.

Геаграфія

Хобарт знаходзіцца ў вусце рэкі Дэрвент (англ.: Derwent), на паўднёвым усходзе вострава Тасманія.

Эканоміка

Хобарт — важны марскі порт. Адсюль стартуюць аўстралійскія і французскія судны да Антарктыды. Ён жа папулярны пункт назначэння шматлікіх круізных лайнераў. У горадзе развіта суднабудаванне і дапаможныя галіны. Важны сектар эканомікі — харчовая прамысловасць (бровары, кандытарскія фабрыкі, вытворчасць вінаў). Хобарт паспяхова развіваецца як турыстычны цэнтр.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. 1 2 Sister Cities(нявызн.) (недаступная спасылка). Hobart City Council. Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2009. Праверана 5 красавіка 2009.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1803 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Гарады Тасманіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы