wd wp Пошук:

Хлораргірыт

Хлораргіры́т, кераргірыт[1] — мінерал класа галагенідаў, хларыд серабра, AgCl. Утварае бесперапынны ізаморфны рад з бромаргірытам. Прымесі ёду, ртуці[1].

Крышталізуецца ў кубічнай сінгоніі. Утварае зярністыя агрэгаты, шчоткі з дробных крышталёў, кубічныя крышталі інш. Колер белы, жоўты, зялёны, шэры, жамчужна-шэры з жаўтавата-зялёным ці бурым адценнем. На свежым зломе бясколерны, пад уздзеяннем святла набывае фіялетава-карычневы да чорнага колер. Бляск алмазны, смаляны. Цвёрдасць 1,5—2,5[2] па шкале Моаса. Шчыльнасць 5,55—5,66[3] г/см³. Пластычны.

Паходжанне і радовішчы

Мае гіперагеннае паходжанне. Утвараецца ў зонах акіслення радовішчаў сераброзмяшчальных сульфідных руд. Радовішчы ў Германіі, Аўстраліі, Балівіі, Чылі, Расіі, Казахстане, Узбекістане, Украіне.

Другасная сярэбраная руда.

Зноскі

  1. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні.
  2. Chlorargyrite // mindat.org and the Hudson Institute of Mineralogy(англ.)
  3. Хлораргирит // Каталог Минералов. Ru(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Галагеніды (мінералы)
Катэгорыя·Руды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мінералы серабра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара