wd wp Пошук:

Хларэла

Хларэла (Chlorella) — род зялёных водарасцей сямейства хларэлавых.

Апісанне

Слаявішча хларэлы — мікраскапічная адзіночная нерухомая шарападобная, эліпсоідная клетка даўжынёй да 17 мкм са шчыльнай, тонкай, радзей адносна тоўстай, гладкай, часцей без слізі цэлюлознай абалонкай. У цытаплазме знаходзяцца буйны зялёны хларапласт і розныя арганоіды. Хларапласт прысценны, суцэльны, рассечаны або лопасцевы, чаша-, карытападобны, у выглядзе паяска ці іншай формы, з пірэноідам ці без яго. Асноўнае запасное рэчыва хларэлы — крухмал.

Пашырэнне

Налічваецца больш за 50 відаў (дакладна ідэнтыфікавана каля 10). Пашырана ў пастаянных і часовых прэсных і салёных вадаёмах, у глебе, на камянях, скалах. Часта сустракаецца на кары дрэў, пакрываючы яе зялёным налётам. У сімбіёзе з гідрабіёнтамі ўтвараюцца г. зв. зоахларэлы, фікабіёнт лішайнікаў. На Беларусі 5 відаў: хларэла букавая, хларэла звычайная (Chlorella vulgaris), хларэла эліпсоідная і інш.

Асаблівасці біялогіі

Гэта водарасць паглынае мінеральныя солі ўсёй паверхняй цела. Размнажаецца хларэла толькі бясполым спосабам. Пры размнажэнні ў клетках утвараецца 4—8 (16) аўтаспор. Унутры клеткі ўтвараюцца нерухомыя споры, па будове вельмі падобныя на мацярынскую клетку, пасля разрыву абалонкі споры выходзяць у знешняе асяроддзе і растуць. Вядомы стадыі спакою — акінеты.

Выкарыстанне

Хларэла — адна з самых зручных водарасцей для штучнага вырошчвання. Яна назапашвае шмат крухмалу, бялку, тлушчаў, вітамінаў і хутка размнажаецца. Культывуецца для харчовых мэт і на корм рыбе і жывёле. Выкарыстоўваецца для біялагічнай ачысткі сцёкавых вод, рэгенерацыі паветра ў замкнутых прасторах (касмічныя караблі, падводныя лодкі), вывучэння працэсаў фотасінтэзу.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без IPNI
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Хларэлавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара