wd wp Пошук:

Хенамелес лагенарыя

Хенамелес лагенарыя[3][4] (Chaenomeles speciosa) — від раслін сямейства Ружавыя.

Назва

У англійскай мове расліну называюць японская айва (англ.: Japanese quince).

Батанічнае апісанне

Магутны лістападны шырокі куст 3-5 м вышынёй, з густымі галінамі з шыпамі і авальным бліскучым цёмна-зялёным лісцем 4-9 см даўжыні. Па будове падобная на айву (Cydonia). Расліна характэрная тым, што пачынае цвіценне ў канцы зімы да таго, як з’яўляецца лісце. Ярка чырвоныя або малінавыя кветкі з’яўляюцца групамі па 2-4. Яны маюць па 5 пялёсткаў, кожная кветка 4,5 см у дыяметры. Апыляецца пчоламі. Плод жоўты і духмяны, але не ядомы.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Аддае перавагу вільготным, добра дрэнаваным глебам. Расце ва Усходняй Азіі і Кітаі, аднак культывуецца па ўсім свеце.

Сінаніміка

Практычнае выкарыстанне

Культывуецца як і больш папулярны від хенамелес японскі (Chaenomeles japonica). Выкарыстоўваецца для жывой загарадзі. Цэніцца за свае кветкі. Існуе некалькі культурных сартоў:

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Chaenomeles lagenaria (Loisel.) Koidz.
  4. С. В. КЛИМЕНКО, В. М. МЕЖЕНСЬКИЙ «ПОХОДЖЕННЯ СОРТІВ ХЕНОМЕЛЕСA (CHAENOMELES LINDL.) УКРAЇНСЬКОЇ СЕЛЕКЦІЇ» // УДК 634.141: 631.527: 582.734.3

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Старонкі з недагледжанымі перакладамі
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Слівавыя