«Хвоі гамоняць», іншыя назвы «Атаман Муха», «Атаман Аса» (руск.: Сосны шумят) — нямы героіка-прыгодніцкі фільм тэлекампаніі Белдзяржкіно, зняты ў 1929 годзе. Экранізацыя па матывах аповесці беларускага пісьменніка Анатоля Вольнага «Два» (1929). Фільм не захаваўся[1].
Акцёр | Роля |
---|---|
Іван Капралаў | Атаман Аса Атаман Аса |
Іван Качалаў | Змітро Змітро |
Вера Пола | Алеська Алеська |
М. Шувалов | Граф Граф |
Л. Бантышева | Графіня-маці Графіня-маці |
А. Кудзелька | Графіня-дачка Графіня-дачка |
Фёдар Слаўскі | Камердынер і шпік Камердынер і шпік |
Канстанцін Карэнін | Начальнік контрразведкі Начальнік контрразведкі |
Аўтар сцэнарыя | Анатоль Вольны, Канстанцін Дзяржавін(руск.) бел. |
Рэжысёр-пастаноўшчык | Леанід Малчанаў |
Аператар-пастаноўшчык | Мікалай Казлоўскі, Аркадзь Кальцаты(руск.) бел. |
Мастак-пастаноўшчык | Міхаіл Літвак |
Фільм меў доўгі пракатны лёс — ён ішоў на экранах шмат гадоў, а калі ў 1936 годзе спатрэбіліся новыя копіі, то высветлілася, што адсутнічаюць негатывы амаль дзвюх частак. Пасля гэтага рэжысёру Сяргею Сплашнову і аператару Барысу Рабаву было даручана перазняць і паўтарыць згубленыя сцэны. Гэты выпадак — унікальная з’ява ў гісторыі беларускага кіно[2].