wd wp Пошук:

Хвойнінскі раён

Хвойнінскі раён (руск.: Хвойнинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і скасаванае муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Наўгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — рабочы пасёлак Хвойная. У сакавіку 2020 года Хвойнінскі муніцыпальны раён ператвораны ў муніцыпальную акругу, усе сельскія і гарадское паселішча скасаваныя.

Геаграфія

Плошча — 3 186,06 км². Раён размешчаны на паўночным усходзе Наўгародскай вобласці. Мяжуе на ўсходзе з Чагадошчанскім раёнам Валагодскай вобласці; на поўдні (з захаду на ўсход) — з раёнамі Наўгародскай вобласці: Баравіцкім, Машанскім, Пястоўскім, на захадзе (з поўначы на поўдзень): з Баксітагорскім раёнам Ленінградскай вобласці і Любыцінскім раёнам Наўгародскай вобласці.

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  2. http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst49/DBInet.cgi?pl=8006001
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Раёны Наўгародскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных