wd wp Пошук:

Хвойнік

Эфе́дра, хвойнік (Ephedra) — род кветкавых раслін манатыпнага сямейства эфедравыя (Ephedraceae).

Арэал

Налічвае каля 40 відаў, пашыраных у пустынных, паўпустынных, стэпавых раёнах і рэдкалессях Еўразіі, Амерыкі і Паўночнай Афрыкі. На тэрыторыі Беларусі інтрадукаваны від эфедра хвашчовая (Ephedra equisetina)[1].

Апісанне

Вечназялёныя кусты вышынёй да 8 м з членістымі прутападобнымі парасткамі і галінкамі. Лісце супраціўнае або ў кальчаках, рэдукаванае ў лускі. Стобілы сабраныя па 2—4 у пазухах лісця. Плод — несапраўдная ягада аранжавага, чырвонага або жоўтага колеру.

Выкарыстанне

З розных відаў эфедры атрымліваюць эфедрын[1].

Зноскі

  1. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1.: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 189. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18. Кн. 1.).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Хвойнік
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Флора Афрыкі
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі