Эфедрын — арганічнае рэчыва, якое артымліваюць з розных відаў эфедры; лекавы сродак, што ўзбуджае ц.н.с. Ужываюць эфедрын гідрахларыд.
Бясколерныя ігольчастыя крышталі або белы крышталічны парашок. Прыродны эфедрын — L-ізамер, сінтэтычны — рацэмат. Горкага смаку, без паху, растваральны ў вадзе, мал.м. 201,7, тэмпература плаўлення — 216—220 °C. Па дзеяніі блізкі да адрэналіну (павялічвае сілу і частату сардэчных скарачэнняў, павышае артэрыяльны ціск, расшырае бронхі і інш.), але эфект эфедрыну развіваецца больш павольна і захоўваецца працяглы час. У адрозненне ад адрэналіну мацней узбуджае ц.н.с. і не разбураецца пры прыёме ўнутр. Часткова дэзамінуецца ў печані, каля 40 % выводзіцца ў нязменным выглядзе з мачой. Ужываюць пры рыніце, артэрыяльная гіпатаніі, алергічных працэсах і інш.