Эфе́дра, хвойнік (Ephedra) — род кветкавых раслін манатыпнага сямейства эфедравыя (Ephedraceae).
Налічвае каля 40 відаў, пашыраных у пустынных, паўпустынных, стэпавых раёнах і рэдкалессях Еўразіі, Амерыкі і Паўночнай Афрыкі. На тэрыторыі Беларусі інтрадукаваны від эфедра хвашчовая (Ephedra equisetina)[1].
Вечназялёныя кусты вышынёй да 8 м з членістымі прутападобнымі парасткамі і галінкамі. Лісце супраціўнае або ў кальчаках, рэдукаванае ў лускі. Стобілы сабраныя па 2—4 у пазухах лісця. Плод — несапраўдная ягада аранжавага, чырвонага або жоўтага колеру.
З розных відаў эфедры атрымліваюць эфедрын[1].
Хвойник // Справочник растений Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
Хвойник. Ядовитое растение // BioFile.ru Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хвойнік