wd wp Пошук:

Хаўер Савіёла

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Хаўер Педра Савіёла Фернандэс (ісп.: Javier Pedro Saviola Fernandez; нар. 11 снежня 1981, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, нападнік, былы ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны. Маючы іспанскае паходжанне ў 2004 годзе атрымаў грамадзянства гэтай краіны. Хаўер уваходзіць у спіс «125 найлепшых футбалістаў свету» (вядомага як «ФІФА 100»), складзенага ў 2004 годзе па просьбе ФІФА да стагоддзя гэтай арганізацыі легендарным Пеле.

Кар’ера

«Рывер Плэйт»

Хаўер дэбютаваў у складзе «Рывер Плэйт» ва ўзросце 16 гадоў і амаль адразу стаў адным з выдатных бамбардзіраў клубу.

«Барселона»

У 2001 годзе, ва ўзросце 19 гадоў, Савіёла з’ехаў за мяжу, каб гуляць у клубе «Барселона». Яго трансфер абышоўся іспанцам у 15 млн фунтаў стэрлінгаў. Неўзабаве пасля чаго, у 2004 годзе, Хаўер атрымаў іспанскае грамадзянства. Пад кіраўніцтвам трэнера Карлеса Рэшака Савіёла забіў 17 галоў у сваім першым сезоне, стаўшы чацвертым бамбардзірам Ла Лігі.

Другі год Савіёлы ў клубе пачаўся не гэтак добра, бо аргенцінец за паўсезону меў толькі два галы на сваім рахунку. Калі ван Гал быў звольнены, а Радамір Анціч стаў новым галоўным трэнерам «Барселоны», Савіёла забіў яшчэ 11 галоў да сканчэння сезону.

«Рэал»

10 ліпеня 2007 года «Рэал» склаў кантракт з Хаўерам на тры гады, пасля таго як дзеянне кантракту з «Барселонай» скончылася[3].

«Бенфіка»

26 чэрвеня 2009 года «Бенфіка» і «Рэал» дамовіліся аб пераходзе аргенцінца ў партугальскі клуб, сума дагавора склала 5 млн еўра.

«Малага»

У апошнія гадзіны трэнсфернага акна 2012 года Савіёла ўзгадніў пераход ў «Малагу»[4], такім чынам вярнуўшыся ў Ла Лігу.

«Алімпіякос»

25 ліпеня 2013 года Савіёла падпісаў двухгадовы кантракт з грэчаскім чэмпіёнам «Алімпіякосам»[5].

«Верона»

1 верасня 2014 года стала вядома, што сваю кар’еру Савіёла працягне ў італьянскім клубе «Верона»[6].

«Рывер Плэйт»

30 чэрвеня 2015 года было абвешчана аб вяртанні Савіёлы ў «Рывер Плэйт». Праз месяц Савіёла разам з клубам стаў уладальнікм Кубка Лібертадорэс. У студзені 2016, адгуляўшы ўсяго паўгады, разарваў кантракт з «Рывер Плэйтам»[7].

Міжнародная кар’ера

У 2001 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны.

Трэнерская кар’ера

У верасні 2016 года Савіёла атрымаў трэнерскую пасаду ў андорскім клубе «Ардына»[8].

Зноскі

  1. Javier Saviola // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Javier Pedro Saviola Fernández // Enciclopèdia de l’esport catalàGrup Enciclopèdia Catalana, 2012.
  3. Saviola to sign off at Barça. UEFA.com
  4. Saviola: “Trataré de aportar lo máximo al equipo”. Vavel.
  5. Javier Saviola completes switch to Olympiacos Sky Sports
  6. Савиола стал игроком «Вероны». championat.com
  7. Савиола покинул «Ривер Плейт» спустя полгода после возвращения. by.tribuna.com
  8. Савиола будет тренировать в Андорре. by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Аргенціны
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Аргенціны па футболе
Катэгорыя·ФІФА 100
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Малага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Манака
Катэгорыя·Ігракі ФК Севілья
Катэгорыя·Ігракі ФК Элас Верона
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
Катэгорыя·Ігракі ФК Бенфіка Лісабон
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буэнас-Айрэсе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Аргенціны
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Аргенціны
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпіякос Пірэй
Катэгорыя·Ігракі ФК Рывер Плэйт
Катэгорыя·Асобы