Хаім Сегал (Хаім бен іцхак Айзік Сегель) — беларускі мастак 2-й паловы XVIII стагоддзя[1][2].
Нарадзіўся ў Слуцку. Сегал — прадзед вядомага мастака XX стагоддзя Марка Шагала[2].
Аўтар манументальных роспісаў сінагог, у тым ліку ў Капусцянах (Копысі), Даўгінаве[1].
Найбольш вядомы роспіс драўлянай халоднай сінагогі ў Магілёве (1760[2], паводле іншых звестак, у 1744[3]), у якім, сярод іншага, у выяўленчых вобразах была адлюстравана гісторыя яўрэйскага народа ад старых часоў да прыходу на Беларусь. Цікавасць у даследчыкаў выклікалі выявы беларускіх краявідаў.
Аб прыгажосці і ўнікальнасці роспісаў можна меркаваць па малюнках Ісахара Рыбака(руск.) бел. і Эля Лісіцкага і фатаграфіях Саламона Юдовіна, удзельніка этнаграфічнай экспедыцыі Ан-скага(руск.) бел. 1913 года. У 1938 сінагога была зачынена для маленняў і разабрана па бервяну[3].
Эль Лісіцкі так апісваў свае ўражанні ад наведвання Магілёўскай сінагогі[4][5]:
Гэта было сапраўды нешта асаблівае, падобна таму здзіўленню (з тых, што я адчуваў), што ахапіла мяне, калі я ўпершыню наведваў рымскую базіліку, гатычную капліцу, барочную царкву ў Германіі, Францыі і Італіі. Гэта як ты дзіцячы ложачак з вытанчана вышытым покрывам, матылямі і птушкамі, у якім раптам прачынаецца прынц, - у асяроддзі пырскаў сонца. Так адчулі мы сябе ўнутры сінагогі Эль Лісіцкі |
Адной з першых даследчыц, што зацікавіліся Магілёўскай халоднай сінагогай, была ў той час яшчэ зусім маладая гісторык мастацтва, матрыярх вывучэння гісторыі яўрэйскага мастацтва Рахель Вішніцэр-Бернштэйн. Верагодна, іменна ў яе працы 1914 года і было ўпершыню згадана імя Хаіма Сегала, а сама публікацыя паўплывала на выбар мэты для экспедыцыі Яўрэйскага гісторыка-этнаграфічнага таварыства ў 1915—1916 гадах[6].