wd wp Пошук:

Хаім Сегал

Хаім Сегал (Хаім бен іцхак Айзік Сегель) — беларускі мастак 2-й паловы XVIII стагоддзя[1][2].

Біяграфія

Нарадзіўся ў Слуцку. Сегал — прадзед вядомага мастака XX стагоддзя Марка Шагала[2].

Творчасць

Роспіс Магілёўскай халоднай сінагогі. Тэма роспісу — цмок, які тэрарызаваў жыхароў нямецкага горада Вормс
Адзін з фрагментаў роспісу магілёўскай сінагогі. Дрэва Пазнання з гняздом, да якога ляціць бусел, які нясе змяю. Каля Дрэва — архітэктурная канструкцыя ў выглядзе вежы на колах: малюнак біблейскага каўчэга Запавету на шляху ў Іерусалім.

Аўтар манументальных роспісаў сінагог, у тым ліку ў Капусцянах (Копысі), Даўгінаве[1].

Найбольш вядомы роспіс драўлянай халоднай сінагогі ў Магілёве (1760[2], паводле іншых звестак, у 1744[3]), у якім, сярод іншага, у выяўленчых вобразах была адлюстравана гісторыя яўрэйскага народа ад старых часоў да прыходу на Беларусь. Цікавасць у даследчыкаў выклікалі выявы беларускіх краявідаў.

Аб прыгажосці і ўнікальнасці роспісаў можна меркаваць па малюнках Ісахара Рыбака(руск.) бел. і Эля Лісіцкага і фатаграфіях Саламона Юдовіна, удзельніка этнаграфічнай экспедыцыі Ан-скага(руск.) бел. 1913 года. У 1938 сінагога была зачынена для маленняў і разабрана па бервяну[3].

Эль Лісіцкі так апісваў свае ўражанні ад наведвання Магілёўскай сінагогі[4][5]:

Гэта было сапраўды нешта асаблівае, падобна таму здзіўленню (з тых, што я адчуваў), што ахапіла мяне, калі я ўпершыню наведваў рымскую базіліку, гатычную капліцу, барочную царкву ў Германіі, Францыі і Італіі. Гэта як ты дзіцячы ложачак з вытанчана вышытым покрывам, матылямі і птушкамі, у якім раптам прачынаецца прынц, - у асяроддзі пырскаў сонца. Так адчулі мы сябе ўнутры сінагогі
Эль Лісіцкі

Гісторыя вывучэння

Адной з першых даследчыц, што зацікавіліся Магілёўскай халоднай сінагогай, была ў той час яшчэ зусім маладая гісторык мастацтва, матрыярх вывучэння гісторыі яўрэйскага мастацтва Рахель Вішніцэр-Бернштэйн. Верагодна, іменна ў яе працы 1914 года і было ўпершыню згадана імя Хаіма Сегала, а сама публікацыя паўплывала на выбар мэты для экспедыцыі Яўрэйскага гісторыка-этнаграфічнага таварыства ў 1915—1916 гадах[6].

Зноскі

  1. 1 2 Слуцкая палитра: Из фондов Слуцкого краеведческого музея: фотоальбом / сост., авт. текста Н. Г. Серик; фото В. А. Сибрикова. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — С. 5. — 64 с.
  2. 1 2 3 Сегал Хаім (Сегель Хаім бен іцхак Айзік)
  3. 1 2 В Могилеве представят росписи синагоги прапрадеда Шагала (руск.)
  4. El L. [Eliezer Lissizky] «Vegn der molever shul. Zikhroynes». — Milgroim (Berlin), N 3, 1923. — Z. 9
  5. Моника Бохм-Дучен. Шагал и вопрос о еврейском искусстве в революционной России (руск.)
  6. АЛЕКСАНДР ЛИТИН. СИНАГОГА НА ШКОЛИЩЕ. ШАГАЛОВСКИЕ ПАРАЛЛЕЛИ (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (10):
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Мастакі Беларусі
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Нарадзіліся ў XVIII стагоддзі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Асобы
Мастакі паводле алфавіта
Яўрэйскія мастакі
Нарадзіліся ў Слуцку