wd wp Пошук:

Хасэ Сальчага

Хасэ Сальчага Зала (ісп.: José Solchaga Zala; 18811953) — іспанскі ваенны дзеяч, генерал. Падчас грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў змагаўся на баку нацыяналістаў.

Біяграфія

З’яўляўся ўраджэнцам Навары. Яшчэ пры манархіі ўступіў у шэрагі іспанскай арміі, стаўшы прафесійным афіцэрам.

У 1936 годзе далучыўся да паўстання правых сіл супраць рэспубліканскага ўрада «Народнага фронту». Падчас бунту ўзначаліў наварскія войскі ў Гіпускааскай аперацыі. 5 жніўня 1936 года яго войскі занялі Ірун, а 13 верасня наблізіліся да французскай мяжы[5] і Сан-Себасцьяна[6]. За гэта Сальчага атрымаў званне генерала. Пазней ён камандаваў нацыяналістычнымі войскамі падчас Біскайскай кампаніі[7]. У жніўні 1937 года кіраваў наварскімі брыгадамі ў бітве пры Сантандэры[8], а ў верасні быў адным з камандзіраў нацыяналістаў падчас баёў за Астурыю[9]. У сакавіку 1938 года кіраваў наварскімі дывізіямі ў Арагонскім наступленні[10]. У чэрвені 1938 года ўзначаліў армейскі корпус «Турыя» ў баях на лініі XYZ[11]. У снежні 1938 года Салачага ўзначаліў Наварскі армейскі корпус у Каталонскай аперацыі[12], а ў сакавіку 1939 года — у заключным наступленні грамадзянскай вайны[13].

Зноскі

  1. José Solchaga Zala // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://www.congreso.es/portal/page/portal/Congreso/Congreso/Iniciativas?_piref73_2148295_73_1335437_1335437.next_page=/wc/servidorCGI&CMD=VERLST&BASE=DIPH&FMT=DIPHXD1S.fmt&DOCS=1-1&DOCORDER=FIFO&OPDEF=Y&NUM1=&DES1=&QUERY=%28110290%29.NDIP. Праверана 20 студзеня 2020.
  3. http://www.congreso.es/portal/page/portal/Congreso/Congreso/Iniciativas?_piref73_2148295_73_1335437_1335437.next_page=/wc/servidorCGI&CMD=VERLST&BASE=DIPH&FMT=DIPHXD1S.fmt&DOCS=2-2&DOCORDER=FIFO&OPDEF=Y&NUM1=&DES1=&QUERY=%28110290%29.NDIP. Праверана 20 студзеня 2020.
  4. http://www.congreso.es/portal/page/portal/Congreso/Congreso/Iniciativas?_piref73_2148295_73_1335437_1335437.next_page=/wc/servidorCGI&CMD=VERLST&BASE=DIPH&FMT=DIPHXD1S.fmt&DOCS=3-3&DOCORDER=FIFO&OPDEF=Y&NUM1=&DES1=&QUERY=%28110290%29.NDIP. Праверана 20 студзеня 2020.
  5. Thomas, Hugh. (2001). The Spanish Civil War. Penguin Books. London. p. 364
  6. Thomas, Hugh. (2001). The Spanish Civil War. Penguin Books. London. p. 395
  7. Thomas, Hugh. (2001). The Spanish Civil War. Penguin Books. London. p. 595
  8. Thomas, Hugh. The Spanish Civil War. Penguin Books. 2001. London. pp.696-697
  9. Beevor, Antony. (2006). The Battle for Spain. The Spanish Civil War, 1936-1939. Penguin Books. London. p.301
  10. Beevor, Antony. (2006). The Battle for Spain. The Spanish Civil War, 1936-1939. Penguin Books. London. p.326
  11. Beevor, Antony. (2006). The Battle for Spain. The Spanish Civil War, 1936-1939. Penguin Books. London. p.346
  12. Beevor, Antony. (2006). The Battle for Spain. The Spanish Civil War, 1936-1939. Penguin Books. London. pp373-377
  13. Thomas, Hugh. (2001). The Spanish Civil War. Penguin Books. London. pp.888-889

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Генералы Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1881 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1953 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Іспаніі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ізабелы Каталічкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (франкісты)
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных