wd wp Пошук:

Гіпускааская аперацыя

Гіпускааская аперацыя — аперацыя грамадзянскай вайны ў Іспаніі, у выніку якой армія іспанскіх нацыяналістаў захапіла паўночную правінцыю Гіпускаа.

Перадумовы

У канцы ліпеня войскі Эміліа Мола сталі адчуваць недахоп ваеннага рыштунку (мелася толькі 26 000 патронаў). Тады Франсіска Франка арганізаваў ім пастаўку італьянскага і нямецкага ўзбраення і патронаў. 13 жніўня Мола сустрэўся з Франка ў Севільі. Генералы прынялі рашэнне аб захопе Сан-Себасцьяна і Іруна з мэтай адрэзаць Краіну Баскаў ад Францыі[1][2].

Ход аперацыі

Першапачаткова план аперацыі Гіпускаа быў распрацаваны з мэтай захопу Іруна і, такім чынам, адрэзаць войскі рэспубліканцаў на поўначы ад Францыі, а таксама злучыцца з гарнізонам нацыяналістаў у Сан-Себасцьяне, што дазволіла б ім цалкам падпарадкаваць горад. Аперацыя пачалася 20 ліпеня[3].

Першапачаткова нацыяналістам не атрымалася ўзяць Ірун, але яны аднавілі наступленне, адрэзаўшы паўночныя правінцыі Гіпускаа, Біская, Сантандэр і Астурыю ад Францыі, якая пастаўляла ім узбраенне. У канчатковым выніку Ірун быў захоплены[4].

Вынікі

У ходзе аперацыі нацыяналісты захапілі тэрыторыю, працягласцю 2500 квадратных кіламетраў[5].

Зноскі

  1. Beevor, 2006, p. 115-116
  2. Thomas, 2001, p. 363-364
  3. Thomas, 2001, p. 312
  4. Thomas, 2001, p. 364
  5. Thomas, 2001, p. 367
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жнівень 1936 года
Катэгорыя·Бітвы і аперацыі грамадзянскай вайны ў Іспаніі
Катэгорыя·Канфлікты 1936 года
Катэгорыя·Верасень 1936 года
Катэгорыя·1936 год у Іспаніі
Катэгорыя·Ліпень 1936 года
Катэгорыя·Гіпускаа
Катэгорыя·Бітвы ў Іспаніі