wd wp Пошук:

Хасэ Міяха

Хасэ Міяха Менант (ісп.: José Miaja Menant; 20 красавіка 1878 — 14 студзеня 1958) — генерал арміі рэспубліканскай Іспаніі, удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў.

Біяграфія

Родам з Астурыі, сын рабочага.

Да вайны Міяха лічыўся «генералам-няўдачнікам», дурнаватым і правінцыйным чалавекам, які няўдала спрабаваў заняць бачнае месца ў ваенных колах. Малады генералітэт, асабліва Франсіска Франка, Гансала Кейпа дэ Льяна і Хасэ Энрыке Варэла, якія пазней будуць змагацца на баку нацыяналістаў, заўсёды здзекаваліся з яго[5].

Так ці інакш, але да ліпеня 1936 года ён даслужыўся да камандуючага 1-й дывізіяй у Мадрыдзе. З пачаткам бунту правых вайскоўцаў застаўся лаяльным ураду рэспубліканцаў.

Камандуючы рэспубліканскімі войскамі ў Андалузіі, Міяха здолеў адбіць наступленне мяцежнікаў, нягледзячы на іх перавагу ва ўзбраенні і колькасці; затым камандаваў 3-й дывізіяй у Валенсіі. У пачатку лістапада 1936 года быў прызначаны старшынёй Камітэта абароны Мадрыда.

У лютым 1937 года стаў галоўнакамандуючым усім Цэнтральным (Мадрыдскім) фронтам. Пад яго камандаваннем часці рэспубліканскай арміі атрымалі шэраг перамог: бітва пры Хараме, разгром італьянскага экспедыцыйнага корпуса пад Гвадалахарай, узяцце Тэруэля. З чэрвеня Міяха з’яўляўся таксама мадрыдскім губернатарам, а з красавіка 1938 года камандаваў усімі ўзброенымі сіламі цэнтра і поўдня рэспубліканскай Іспаніі.

Адначасна ён ўступіў у Кампартыю Іспаніі.

За перыяд грамадзянскай вайны адыграў важкую ролю ў справе ператварэння часцей рэспубліканскай міліцыі ў паўнавартасную армію.

Зноскі

  1. 1 2 José Miaja // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bibliothèque nationale de France José Miaja Menant // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. 1 2 José Miaja Menant // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. José Miaja Menant // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  5. Кольцов М. Е. Испанский дневник (урывак пра генерала Міяха)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Генералы Іспаніі
Катэгорыя·Генералісімусы
Катэгорыя·Памерлі 14 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1958 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы)
Катэгорыя·Памерлі ў Мехіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1878 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аўеда