wd wp Пошук:

Харытон Сцяпанавіч Гарагляд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарагляд. Харытон Сцяпанавіч Гарагляд (11 кастрычніка 1898, Стахава, сучасны Столінскі раён, Брэсцкая вобласць — 23 мая 1985) — беларускі вучоны ў галіне агульнай і санітарнай ветэрынарнай медыцыны, спецыяліст па гігіене прадуктаў жывёлагадоўлі[1]. Акадэмік АН БССР (1950), Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957), заслужаны дзеяч навукі БССР (1949), доктар ветэрынарных навук (1939), прафесар (1939). Удзельнік грамадзянскай вайны[1].

Біяграфія

У 1925 годзе скончыў Кіеўскі ветэрынарна-заатэхнічны інстытут[1]. З 1934 па 1960 год узначальваў кафедру ветэрынарна-санітарнай экспертызы Віцебскага ветэрынарнага інстытута (у 1941—1944 гг. ў Траецкім ветэрынарным інстытуце, Чалябінская вобласць)[1]. Адначасова ў 1950—1954 гг. — дырэктар НДІ жывёлагадоўлі АН БССР[1]. З 1956 года загадчык аддзела, намеснік дырэктара, з 1971 (1970[2]) навуковы кансультант Беларускага НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага.

Узнагароджаны Залатым медалём імя М. І. Вавілава.

Навуковая дзейнасць

Х. С. Гарагляд распрацаваў метад ветэрынарна-санітарнай экспертызы і ацэнкі рыбапрадуктаў, тлушчаў і прадуктаў расліннага паходжання[1]. Распрацаваў апарат для абеззаражвання мяса пры прамысловай перапрацоўцы. Прапанаваў метады вызначэння жоўцевых пігментаў у мясе і альдэгідаў у тлушчах[1]. Даследаваў эпізааталогію і дыягносціку трыхінелёзу, распрацаваў метад гетэрагеннага донарства ў жывёлагадоўлі[1].

Бібліяграфія

Сярод апублікаваных прац:

і інш.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Горегляд Харитон Степанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 162. — 737 с.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага НАНБ
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 кастрычніка
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Постаці беларускай гігіены
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Постаці беларускай паразіталогіі
Катэгорыя·Памерлі 23 мая
Катэгорыя·Постаці савецкай гігіены
Катэгорыя·Дактары ветэрынарных навук
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Столінскім раёне
Катэгорыя·Ветэрынары Беларусі
Катэгорыя·Ветэрынары СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў