wd wp Пошук:

Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт радыёэлектронікі

Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт радыёэлектронікі (укр.: Харківський національний університет радіоелектроніки) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве.

Агульная характарыстыка

Універсітэт складаецца з 8 факультэтаў, 34 кафедраў. Ва ўніверсітэце навучаецца каля 7 тысяч студэнтаў па розных формах навучання па 46 спецыяльнасцях з 7 галін ведаў. Атрымліваюць адукацыю каля 600 замежных студэнтаў з амаль 40 краін свету. Універсітэт з’яўляецца пастаянным партнёрам у сумесных праектах у рамках міжнародных грантавых праграм Еўрапейскага саюза, праграмы развіцця ААН, Брытанскага савета, НАТА і інш.

Ва ўніверсітэце працуюць каля 100 дактароў навук, прафесараў, 350 кандыдатаў навук, дацэнтаў, дзейнічае аддзел аспірантуры дактарантуры па 14 спецыяльнасцях, 7 спецыялізаваных саветаў па абароне дысертацый. Навуковая бібліятэка змяшчае больш за 1,5 мільёна асобнікаў на папяровых носьбітах. Электронная бібліятэка мае доступ да самым вядомым інфармацыйных баз сусветнай інфармацыйнай прасторы. Выдаюцца 6 навуковых часопісаў, праводзяцца навуковыя канферэнцыі.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Універсітэты Украіны
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1930 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Харкаў
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Харкава
Катэгорыя·Універсітэты Харкава
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных