wd wp Пошук:

Харкаўская гуманітарна-педагагічная акадэмія

Харкаўская гуманітарна-педагагічная акадэмія (укр.: Харківська гуманітарно-педагогічна академія) — украінская вышэйшая навучальная ўстанова, размешчаная ў Харкаве і падпараткаваная Харкаўскаму абластному савету.

Гісторыя

У 1920 годзе рашэннем Савета Народных Камісараў УССР ў Харкаве была адкрыта прафесійна-педагагічная школа. У 1921 годзе яна была перайменаваная ў педагагічныя курсы імя Г. С. Скаварады. У 1925 годзе курсы былі рэарганізаваны ў педагагічны тэхнікум. У 1937 годзе педагагічны тэхнікум перайменаваны ў педагагічнае вучылішча. У 1957 годзе было адкрыта музычна-педагагічнае аддзяленне. У 1970-1980-я гады на трох аддзяленнях - школьным, дашкольным, музычна-педагагічным - атрымлівалі адукацыю 2000 навучэнцаў, а навучалі іх 215 выкладчыкаў. У 1993 годзе рашэннем Міністэрства адукацыі Украіны вучылішчу прысвоены статус педагагічнага каледжа і правы вышэйшай навучальнай установы II ўзроўню акрэдытацыі, а з кастрычніка 2004 года каледж рэарганізаваны ў вышэйшую навучальную ўстанову III ўзроўню акрэдытацыі — гуманітарна-педагагічны інстытут, у структуры якога застаўся педагагічны каледж. У 2011 годзе інстытут атрымаў статус акадэміі.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1920 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Харкаў
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Харкава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты