wd wp Пошук:

Хараўск

Хараўск[2] (руск.: Ха́ровск) — горад (з 1954) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Хараўскага раёна Валагодскай вобласці.

Горад размешчаны на Хараўскай градзе, на левым беразе ракі Кубены, за 89 км на поўнач ад Волагды. Чыгуначная станцыя Хараўская.

Хараўск утварае гарадское паселішча «Горад Хараўск», а таксама з’яўляецца цэнтрам сельскага паселішча Хараўскае.

Насельніцтва — 9292 чал. (2016).

Гісторыя

Узнік як пасёлак пры будаўніцтве станцыі і моста на скрыжаванні чыгункі з ракой Кубенай. Станцыя адкрыта ў 1898 і да 1904 года называлася Кубіна, затым Ляшчова і з 1914 года — Хараўская. У 1903 годзе заснаваны пасёлак Хараўскі пры будаўніцтве шклянога завода.

У 1930-я гады ў пасёлку былі пабудаваны лесазавод № 45, харчкамбінат, шпалапрапітачны завод, завод па вытворчасці нарыхтовак для музычных інструментаў, хлебакамбінат, малочны завод, льнозавод і філіял оптыка-механічнага завода. 31 снежня 1932 года пастановай пасёлак атрымаў статус рабочага пасёлка, а 28 кастрычніка 1954 года ператвораны ў горад Хараўск.

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8. — карта Валагодскай вобласці
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Валагодскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара