wd wp Пошук:

Ханіш

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Ханіш (араб. جزر حنيش‎‎‎) — група астравоў на поўдні Чырвонага мора. Уваходзяць у склад Емена. Агульная плошча — 190 км². Сталага насельніцтва няма.

Геаграфія

Карта

Архіпелаг Ханіш месціцца на поўдні Чырвонага мора і складаецца з 23 астравоў. У большасці гэта паднятыя над вадою скалы. Найбуйнейшы востраў Зукар займае плошчу 120 км². Паўночныя астравы знаходзяцца ў 29,11 км ад аравійскага ўзбярэжжа Емена. Паўднёвыя астравы — у 10,81 км ад афрыканскага ўзбярэжжа Эрытрэі. Усе астравы маюць вулканічнае паходжанне. Характэрны частыя землятрусы. Найвышэйшы пункт — гара Зукар (571 м) на востраве Зукар.

Клімат трапічны пустынны. Найбольш спякотны месяц — жнівень, калі тэмпература паветра вагаецца ад +24°C да +35°C, найбольш прахалодны — снежань з ваганнем ад +15°C да +27°C. Ападкі ў выглядзе дажджу здараюцца пераважна ў ліпені і жніўні дзякуючы вільготнаму мусону з Індыйскага акіяна, аднак іх колькасць рэдка перавышае 2 мм у месяц.

Прырода

Наземныя флора і фаўна вельмі бедныя. Каля астравоў вылучаюцца зоны каралавых рыфаў з багатай падводнай фаўнай.

Гісторыя

Астравы Ханіш вядомы з антычнага перыяда. У XVII - пачатку XX стст. фармальна ўваходзілі ў склад Асманскай імперыі і выкарыстоўваліся як часовая база для барацьбы з пірацтвам. У 1903 г. французскія інжынеры пабудавалі некалькі маякоў, з якіх захаваўся маяк Алі на паўднёвых астравах. Пасля I Сусветнай вайны кантроль над маякамі захапілі ваенныя Вялікабрытаніі. Свае правы на архіпелаг таксама выказала Італія, якая валодала калоніяй Эрытрэя.

У 1967 г. НРПЕ абвясціла суверынітэт над Ханіш. У 1990 г. архіпелаг быў ўключаны ў склад аб’яднанага Емена. Востраў Кабер наведваўся еменскімі рыбакамі. Паўднёвыя астравы выкарыстоўваліся эрытрэйскімі нацыяналістамі падчас барацьбы супраць Эфіопіі. У 1993 г., калі Эрытрэя набыла незалежнасць, яе ўрад абвясціў Ханіш часткай сваёй тэрыторыі. Было праведзена некалькі раўндаў перагавораў паміж Еменам і Эрытрэяй аб лёсе архіпелага.

У 1995 г. урад Емена даў дазвол нямецкай кампаніі на будаўніцтва турыстычнага цэнтра на Каберы. Для аховы будаўніцтва на востраве быў размешчаны гарнізон з 200 еменскіх ваенных. 11 лістапада 1995 г. Эрытрэя ўльтыматыўна запатрабавала вывесці ваенныя сілы з Кабера. 15 снежня - 17 снежня 1995 г. эрытрэйская армія і флот захапілі архіпелаг. Падчас баёў загінулі 12 эрытрэйцаў і 15 еменцаў, было выпадкова пашкоджана расійскае гандлёвае судна. Еменскія дыпламаты распаўсюдзілі праз ЛАД інфармацыю пра дапамогу эрытрэйскім ваенным сілам з боку Ізраіля.

У 1998 г. міжнародны арбітраж у Гаазе прызнаў архіпелаг Ханіш часткай тэрыторыі Емена, аднак Эрытрэя захавала права весці ў раёне астравоў эканамічную дзейнасць, у тым ліку лоў рыбы. 1 лістапада 1998 г. адбылася афіцыйная перадача астравоў Емену.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Емена
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Незаселеныя астравы
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Астравы Індыйскага акіяна
Катэгорыя·Астравы Чырвонага мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных