У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вік.
Ханс-Георг Вік (ням.: Hans-Georg Wieck, нар. 28 сакавіка 1928, Гамбург) — прэзідэнт Федэральнай разведвальнай службы ў 1985—1990 гадах. У 1998 па 2001 гады — кіраўнік Кансультатыўнай назіральнай групы АБСЕ ў Мінску.
Нарадзіўся ў Гамбургу, у 1953 годзе скончыў Гамбургскі ўніверсітэт, дзе вывучаў права і філасофію, атрымаў ступень PhD за працу «Паходжанне Хрысціянска-дэмакратычнага саюза і аднаўленне Цэнтрысцкай партыі, 1945—1947 гг.»
З 1954 па 1993 гады працаваў у міністэрстве замежных спраў ФРГ, а ў перыяд 1966—1974 — у федэральнай міністэрстве абароны (1970—1974 — дырэктар па палітычнаму планаванню). У 1974—1977 гадах быў паслом ФРГ у Іране, у 1977—1980 — паслом ФРГ у СССР, у 1980—1985 — пастаянным прадстаўніком ФРГ у «Паўночнаатлантычным савеце» (НАТА) у Бруселі.
У 1985—1990 гадах быў прэзідэнтам БНД.
У 1990 годзе вярнуўся на дыпламатычную службу і ў 1990—1993 быў паслом ФРГ у Індыі. Пасля сыходу з дзяржаўнай службы вёў грамадскую працу: у 1993—1995 быў саветнікам прэзідэнта Грузіі Э.Шэварднадзэ, з 1996 па верасень 2008 года — старшыня інда-нямецкага таварыства, з 1998 па 2001 гады — кіраўніком Кансультатыўнай назіральнай групы АБСЕ ў Беларусі. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2001 года з’явіўся артыкул у «Советской Белоруссии» «Аперацыя «Белы бусел» (05.09.2001), дзе ў найлепшых традыцыях канспіралогіі газета намалявала Х.-Г. Віка як ворага, што пляце змовы, у якіх удзельнічае беларуская апазіцыя[1].
З 2004 года Ханс-Георг Вік з’яўляецца старшынём Кансультатыўнага савета па разведцы (GKND)