wd wp Пошук:

Халлістэ

Халлістэ[2] (эст.: Halliste jõgi) — рака ў паўднёва-заходняй частцы Эстоніі. Даўжыня ракі 104,4 км, плошча басейна 1890,7 км². Левы і найбуйнейшы прыток ракі Навесці. Рака пачынаецца на ўзвышшы Сакала ў сяле Айнья, за 200 м на поўдзень ад трасы Карксі-Нуя — Хельмэ. Ніжняе цячэнне да вусця рака працякае па нацыянальным парку Саамаа. Рака Халлістэ ўпадае ў раку Навесці пад вострым вуглом, што часам прыводзіць да моцных паводак у Саамаа. У раку Халлістэ ўпадае тры ракі і некалькі ручаёў. Правымі прытокамі з’яўляюцца рэкі Пале і Раўдна, левы прыток — Альва. На рацэ створаны чатыры вадасховішчы.

Зноскі

  1. 1 2 Estonian Environmental Register Праверана 12 студзеня 2018.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн. — карта Эстоніі
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Басейн Балтыйскага мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без даўжыні
Катэгорыя·Рэкі Эстоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных