Навесці[2] (эст.: Navesti) — рака на паўднёвым захадзе Эстоніі; з’яўляецца найбольш паўнаводным і доўгім прытокам ракі Пярну. Выток ракі знаходзіцца на Сярэдне-Эстонскай раўніне, за 7 км ад вёскі Імаверы. Працякае праз паветы Ярвамаа, Вільяндзімаа, Пярнумаа.
Правымі прытокамі з’яўляюцца: Саарыгі, Рэтла, Рапу. Левыя прытокі: Халістэ (даўжыня 86 км), Расна-Оя. Берагі ў ніжняй частцы сярэдняга цячэння і да вусця пакрыты лясамі і балотамі, а селішчы, як правіла, рэдкія.
У ложы рэчышча знаходзяцца ўчасткі агалення карбанатных парод ніжне-сілурыйскіх вапнякоў і даламітаў.
Навесці багатая рыбай — каля 18 відаў.