Халлістэ[2] (эст.: Halliste jõgi) — рака ў паўднёва-заходняй частцы Эстоніі. Даўжыня ракі 104,4 км, плошча басейна 1890,7 км². Левы і найбуйнейшы прыток ракі Навесці. Рака пачынаецца на ўзвышшы Сакала ў сяле Айнья, за 200 м на поўдзень ад трасы Карксі-Нуя — Хельмэ. Ніжняе цячэнне да вусця рака працякае па нацыянальным парку Саамаа. Рака Халлістэ ўпадае ў раку Навесці пад вострым вуглом, што часам прыводзіць да моцных паводак у Саамаа. У раку Халлістэ ўпадае тры ракі і некалькі ручаёў. Правымі прытокамі з’яўляюцца рэкі Пале і Раўдна, левы прыток — Альва. На рацэ створаны чатыры вадасховішчы.