Халапы́ (трансліт.: Khalapý, руск.: Холопы́, польск.: Chołopy) — былая вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. На старых картах[1] і архіўных дакументах[2][3] сустракаецца таксама варыянт Халапкі́. З’яўлялася цэнтрам аднайменнага Халапоўскага сельсавета[4], з 1954 года знаходзілася ў падпарадкаванні Куранецкага сельсавета Вілейскага раёна.
1 сакавіка 1974 года тэрыторыя вёскі ўвайшла ў гарадскую рысу Вілейкі[5].