wd wp Пошук:

Хакан Чалханаглу

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Хакан Чалханаглу (турэцк.: Hakan Çalhanoğlu; нар. 8 лютага 1994, Мангейм, Германія) — турэцкі футбаліст, паўабаронца італьянскага клуба «Інтэрнацыянале» з Мілана і нацыянальнай зборнай Турцыі.

Клубная кар’ера

Першымі клубамі ўраджэнца Мангейма сталі мясцовыя «Туранспор», «Паліцай» і «Вальдгоф», у якім ён прыцягнуў да сябе ўвагу з боку юнацкага складу клуба «Карлсруэ», куды перабраўся ўлетку 2009 года. У зімовай паўзе сезона 2011/12 іграка юнацкага складу Чалханаглу вызваў у галоўную каманду трэнер сіне-белых Ёрн Андэрсен. 5 лютага 2012 года Чалханаглу дэбютаваў за «Карлсруэ» ў матчы з клубам «Эрцгебіргэ Аўэ», прычым выйшаў у стартавым складзе і аддаў дзве галавыя перадачы, дзякуючы якім «Карлсруэ» перамог з лікам 2:1. 11 сакавіка 2012 года падоўжыў кантракт да 30 чэрвеня 2016 года. Нягледзячы на няўдалы сезон для «Карлсруэ», які выбыў у трэцую Бундэслігу, Чалханаглу правёў у другой Бундэслізе 14 матчаў і аддаў 3 галявыя перадачы, чым выклікаў да сябе прадметны інтарэс «Гамбурга».

14 жніўня 2012 года Чалханаглу падпісвае кантракт з «Гамбургам» да 30 чэрвеня 2016 года, але адразу быў адданы ў арэнду ў папярэдні клуб Чалханаглу «Карлсруэ»[4]. «Гамбург» заплаціў за яго 2,5 мільёну еўра, перабіўшы прапановы «Баварыі» і «Вердэра». Сезон 2012/13 Чалханаглу праводзіць выдатна: 36 матчаў, 17 галоў, 12 галявых перадач, чацвертае месца ў спісе найлепшых бамбардзіраў трэцяй Бундэслігі, акрамя таго 3 матчы ў Кубку Германіі і дзве галявыя перадачы ў іх. Чалханаглу зрабіў вялікі ўнёсак у справу вяртання «Карлсруэ» ў другую Бундэслігу. Па выніках сезона 2012/13 Чалханаглу быў названы найлепшым іграком трэцяй Бундэслігі, а ў Германіі і Турцыі яго сталі называць новым Месутам Озілем.

Сезон 2013/14 Чалханаглу правёў у «Гамбургу». 4 ліпеня 2014 года перайшоў у склад «Баера», падпісаўшы кантракт з трансферным коштам у 14,5 мільёну еўра тэрмінам на пяць гадоў[5]. Стаў адным з асноўных ігракоў каманды, замацаваўшыся ў паўабароне, выступаў у яе складзе ў Лізе чэмпіёнаў. У лютым 2017 года быў дыскваліфікаваны на 4 месяцы — у 2011 годзе ўзгадніў кантракт з турэцкім «Трабзанспорам», аднак пазней вырашыў застацца ў «Карлсруэ» і пазней перайшоў у «Гамбург», што ФІФА прызнала парушэннем.

У ліпені 2017 года перайшоў у італьянскі «Мілан», падпісаўшы кантракт на 4 гады. У чэрвені 2021 года ў якасці свабоднага агента падпісаў пагадненне з міланскім «Інтэрам».

Міжнародная кар’ера

Хакан Чалханаглу гуляў за зборныя Турцыі розных узростаў. На моладзевым чэмпіянаце свету 2013 у Турцыі Чалханаглу лічыўся адным з лідараў моладзевай зборнай Турцыі. Калі ў клубе Чалханаглу часцей выкарыстоўвалі як правага вінгера, то ў зборнай ён гуляў цэнтральнага атакавалага паўабаронцу, атрымліваючы максімум абшару для тварэння[6].

Чалханаглу нарадзіўся і вырас у Германіі, мае нямецкае грамадзянства, таму меў магчымасць выступаць за зборную Германіі, аднак прыняў рашэнне гуляць за нацыянальную зборную Турцыі.

Дасягненні

«Карлсруэ»:

«Інтэрнацыянале»:

Зноскі

  1. http://www.transfermarkt.co.uk/hakan-calhanoglu/nationalmannschaft/spieler/126414
  2. Hakan Calhanoglu // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Hakan Calhanoglu // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. «Гамбург» приобрел хавбека юношеской сборной Турции. sports.ru.
  5. Calhanoglu signs for Bayer 04. Bayer 04 Leverkusen.
  6. За кем следить на молодежном чемпионате мира: Турция. sports.ru.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Карлсруэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Гамбург
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лютага
Катэгорыя·Ігракі ФК Баер 04
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Турцыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мангейме
Катэгорыя·Ігракі ФК Мілан
Катэгорыя·Ігракі зборнай Турцыі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных