wd wp Пошук:

Хайлуота

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Хайлуота (фінск.: Hailuoto, шведск.: Karlö) — востраў на захадзе Фінляндыі. Плошча — 200,53 км². Насельніцтва (2021 г.) — 949 чалавек.

Геаграфія

Востраў Хайлуота месціцца на паўночным захадзе Батнічнага заліва за 530 км на поўнач ад Хельсінкі. Аддзелены ад кантынентальнай часткі Фінляндыі пралівам шырынёй каля 5,6 км на поўначы і 6,68 км на ўсходзе. Узімку, калі праліў замярзае, арганізуецца зімовая дарога па марскому лёду.

Востраў сфарміраваўся ў выніку ўздзеяння лядовага шчыта, які выклікаў падняцце сушы. Першыя часткі з’явіліся над вадой каля 2000 гадоў таму. Падняцце сушы працягваецца і ў нашы дні. Паўночныя раёны Хайлуота перасечаны градамі і пляжнымі выдмамі. Для астатняга берага адметна чарагаванне пясчаных пляжаў і балот. Для цэнтральнай і паўднёвай частак характэрны марэны і невялікія ўнутраныя азёры. Нетры багаты карбанатамі.

Клімат субарктычны вільготны. Зіма снежная, дзякуючы ўздзеянню навакольнага мора ўзімку тэмпература рэдка бывае ніжэй за -10°C. Улетку яна трымаецца на ўзроўні +12°C, але паўночныя вятры часцяком рэзка мяняюць надвор’е, і тэмпература можа апускацца ніжэй за 0°C.

Прырода

На Хайлуота дамінуе лугавая і балотная расліннасць, па ўсяму востраву сустракаюцца хмызнякі і невысокія дрэвы. Востраў знакаміты мноствам птушак.

Гісторыя

Востраў быў стала населены ў пачатку XI ст. выхадцамі з Карэліі, адкуль паходзіць шведская назва Karlö. Фінская назва была дадзена ў гонар паўночных град, якія здалёк нагадваюць хрыбет марскога страшыдлы.

У гады Паўночнай вайны ператварыўся ў месца ратавання шматлікіх бежанцаў з-за ваенных рэйдаў з боку Расіі, аднак у выніку быў захоплены рускімі казакамі, якія забілі тут каля 800 чалавек.

У 1859 г. і 1872 г. былі ўзведзены 2 маякі. Маяк у вёсцы Мар’яніемі захоўваецца як мясцовая славутасць.

У 1917 г. Хайлуота стаў часткай незалежнай Фінляндыі.

Інфраструктура

Тэрыторыя Хайлуота і некалькіх суседніх малых астраўкоў складае асобны муніцыпалітэт, цэнтрам якога з’ўляецца аднайменная вёска. Усяго на востраве 8 вёсак. Іх жыхары займаюцца жывёлагадоўляй, рыбалоўствам, абслугоўваннем турыстаў. Працуюць сярэдняя школа, банк, музей мясцовай спадчыны. Хайлуота звязаны паромнай пераправай з Оўлу.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Фінляндыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы Балтыйскага мора