Хаза́ры іўр.: כוזרים (Кузарым), араб. الخزر (ал-Хазар), перс.: خزر (Хазар), грэч.: Χαζαροι (Хазарой), арм.: խազիր (Хазір), ст.-рус.: Козари, лац.: Chazari, Caziri, Gazari) † — саюз цюркамоўных, пераважна вандроўных плямёнаў, якія ў 1-м тыс. насялялі тэрыторыі Дагестана, Ніжняга Паволжа, Прыазоўя, Падоння і Крыма.
Пад назвай акацыры жылі ў стэпах Паўночнага Каўказа, упамінаюцца ў дакументах 5 ст. У 448 былі падпарадкаваныя правадыром гунаў Атылам. У 626—630 актыўна ўдзельнічалі ў вайне цюркаў супраць Персіі. У гэты час у хазараў адбываўся распад родавых зносін і фармаванне класавага грамадства. У сярэдзіне 7 ст. узнікла самастойная дзяржава хазараў ― Хазарскі каганат. Пасля разгрому каганату кіеўскім князем Святаславам (965; гл.далей паход Святаслава) хазары перасталі існаваць як самастойныя плямёны.