wd wp Пошук:

Хадзілонскі сельсавет

Хадзіло́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Хадзілоні.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Шастакоўскі сельсавет у складзе Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Шастакі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Радунскага раёна. 25 лютага 1961 года перайменаваны ў Хадзілонскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Хадзілоні. З 25 снежня 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна. 11 лютага 1972 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Першамайскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Шчучынскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Радунскага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Васілішкаўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1972 годзе