Хадзіло́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Хадзілоні.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Шастакоўскі сельсавет у складзе Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Шастакі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Радунскага раёна. 25 лютага 1961 года перайменаваны ў Хадзілонскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Хадзілоні. З 25 снежня 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна. 11 лютага 1972 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Першамайскага сельсавета[1].