wd wp Пошук:

Хаджымукан Мунайтпасаў

Хаджымукан (Кажымукан) Мунайтпасаў (каз.: Қажымұқан Мұңайтпасұлы; 7 красавіка 1871, аул Карааткель Акмалінскай вобласці, — 12 жніўня 1948, калгас Ленін туы, Паўднёва-Казахстанская вобласць) — казахскі барэц і цыркавы артыст. Неаднаразова (у 1908, 1909, 1911, 1913 і 1914 гадах[1]) перамагаў у чэмпіянатах свету па класічнай барацьбе сярод прафесіяналаў. У 1909 г. на чэмпіянаце свету па французскай барацьбе ў Гётэбаргу (Швецыя) Хаджымукан стаў уладальнікам залатога медаля. Залаты медаль ён заваёўвае і на сусветным чэмпіянаце ў Варшаве (1911 год). Першы казах, які заваяваў тытул чэмпіёна свету па французскай барацьбе; шматкроць перамагаў у сусветных, расійскіх, рэгіянальных, потым і агульнасаюзных чэмпіянатах па класічнай барацьбе сярод цяжкавагавікоў. З’яўляецца ўладальнікам каля паўсотні ўзнагарод і медалёў розных проб.

З-за таго, што не мог быць дапушчаны ў зборную Расіі, пад японскім імем Ямагата Муханура выступаў на міжнародных спаборніцтвах за Маньчжурыю. Хаджимукана таксама далі мянушку «Чорным Іванам», а пасля здзяйснення хаджа ў 1912 годзе, ён атрымаў да свайго імя прыстаўку «Хаджы» (паломнік), з якім і стаў вядомы ва ўсім свеце.

У дарэвалюцыйны перыяд Хаджымукан паспяхова выступаў на міжнародных арэнах разам з такімі легендарнымі барцамі, як Іван Паддубны, Георг Лурых і Іван Заікін. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі актыўна браў удзел у станаўленні Савецкай улады ў Казахстане, заснаваў першы ў гісторыі Казахстана прафесійны тэатр, з улоння якога выйшлі многія знакамітыя артысты таго часу, арганізоўваў розныя чэмпіянаты.

У час Вялікай Айчыннай вайны Хадыимукан сваімі выступамі збіраў сродкі на дапамогу арміі і падарыў фронту самалёт, названы ў гонар Амангельды Іманава. Нягледзячы на ўсе заслугі перад радзімай, пад канец жыцця ён застаўся без падтрымкі з боку мясцовых улад і, меркавана, памёр ад запалення лёгкіх з-за жыцця ў нечалавечых умовах.

Зноскі

  1. Казахстан. Краткий энциклопедический словарь = Қазақстан. Ықшам энциклопедиялық сөздік. — Алма-Ата: Қазақ энциклопедиясы, 2005. — С. 310. — 569 с. — ISBN 9965-9746-2-4.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Барцы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 12 жніўня
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Цыркавыя артысты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Льва і Сонца 5 ступені
Катэгорыя·Памерлі ў Казахстане
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Акмолінскай вобласці
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па грэка-рымскай барацьбе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1871 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1948 годзе
Катэгорыя·Барцы Казахстана
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 красавіка