Фіялка сабачая[3], Браткі лесавыя[4] (Víola canína) — шматгадовая травяністая расліна роду фіялка сямейства фіялкавыя.
Фіялка сабачая, парушэнец мужчынскі, уражнік[5], падцернік[6], раннік, уразнік[7], браткі сабачныя[8], сярдзечнік[6].
Мнагалетнік вышынёй 5-15 см з тонкім, кароткім галінастым карэнішчам. Сцёблы без прыкаранёвых разетак, шматлікія (5-12), узыходзячыя, утвараюць дзярноўнікі. Уся расліна голая або крыху валасістая.
Сцябловае лісце чаргавальнае, з хвосцікам, роўнымі па даўжыні ліставымі пласцінкамі, голыя або каля асновы трохі пушыстыя. Форма лісця ад яйкападобнай да ланцэтнай, ліставыя пласцінкі — дробныя (1-1,5 см). Прылісткі сярэдняга сцябловага лісця ланцэтныя.
Кветак на адным сцябле некалькі, яны размешчаны па адной на доўгіх пазушных кветаножках. Кветкі 5-пялёсткавыя, абодваполыя, няправільныя, 15-18 мм даўжыні, светла-сінія. Тычачак 5.
Квітнее ў маі-чэрвені, часам паўторна ў канцы лета.
яшчэ 34 сямействы (па Сістэме APG III) |
яшчэ каля 200 відаў | ||||||||||||
парадак Вербакветныя | род Фіялка | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Фіялкавыя | від Фіялка сабачая | |||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (па Сістэме APG III) |
яшчэ каля 15 родаў | ||||||||||||