wd wp Пошук:

Фіялка Рывініуса

Фіялка Рывініуса[3] (Viola riviniana) — шматгадовая травяністая расліна роду фіялка (Viola) сямейства фіялкавыя (Violaceae).

Марфалагічнае апісанне

Мнагалетнік вышынёй 5-15 см з доўгім, паўзучым карэнішчам.

Сцябло прамое або узыходнае, разгалінаванае ля аснавання.

Лісце прыкаранёвае — доўгачарашковае, яйкападобнае, тупое, гародчатае; верхняе — кароткачарашковае, меншага памеру. Прылісткі ланцэтныя, з доўгімі махрамі.

Кветкі абодваполыя, сіметрычныя, на доўгіх кветаножках. Чашалісцікі шырокаланцэтныя, з вялікімі, сэрцападобнай прыдаткамі. Пялёсткі венчыка светла-ліловыя, у сярэдзіне белыя, шыроказваротнаяйкападобныя, з тупым белым шпорцам.

Цвіце ў красавіку-чэрвені.

Плод — трохстворчатая каробачка.

Геаграфічнае распаўсюджанне

Распаўсюджаная ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы і на захадзе Азіі ў галінах міжземнаморскага, ўмеранага і марскога клімату. Святлалюбівая. Расце на сухіх, багатых мінеральнымі рэчывамі глебах: на травяністых палянах, лугах, сярод кустоў, па ўзлесках светлых лясоў.

Класіфікацыя

Таксанамія

  яшчэ 34 сямействы
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 200 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Фіялка    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Фіялкавыя     від Фіялка Рывініуса
           
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 15 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 142. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Фіялка
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання