wd wp Пошук:

Фістуліна пячоначная

Фістуліна пячоначная або пячоначніца звычайная (Fistulina hepatica) — шапкавы базідыяльны грыб з парадку агарыкальных.

Апісанне

Пладовае цела дыяметрам 10—30 см, таўшчынёй да 6 см, вельмі мясістае і шчыльнае, сядзячае ці з кароткай тоўстай бакавой ножкай, часам заглыбленай у субстрат. Паверхня шапкі радыяльна-паласатая, аранжава-чырвоная, крывава-чырвоная, у старасці пурпурна-бурая. Край прытуплены. Тканіна тоўстая, мясістая, у маладых грыбоў сакавітая. Смак кіславаты.

Пашырэнне

Пашырэнне: Еўропа, Каўказ, Паўночная Амерыка. На Беларусі ахоўваецца ў нацыянальным парку «Белавежская пушча».

Сустракаецца ў лісцевых лясах. Расце на пнях, ствалах жывых і мёртвых лісцевых дрэў, пераважна дуба і каштана.

Асаблівасці біялогіі

Выклікае бурую гніль. Драўніна дуба пры працяглым уздззеянні грыба размякчаецца. Пладовыя целы ўтвараюцца ў чэрвені — верасні.

Выкарыстанне

Дэкаратыўны ядомы грыб.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Агарыкальныя
Катэгорыя·Ядомыя грыбы
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі