У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Колінз.
Філ Колінз (англ.: Phil Collins; поўн. імя Філіп Дэвід Чарлз Колінз, англ.: Philip David Charles Collins; нар. 30 студзеня 1951, Лондан) — бубнач і вакаліст рок-гурта «Genesis», які зрабіў выбітную сольную кар’еру. Акрамя таго, кампазітар, акцёр, прадзюсар, лідар біг-бэнда. Сярод яго ўзнагарод — 7 «Грэмі» і «Оскар» за найлепшую песню да мультфільма «Тарзан».
Філ Колінз з’яўляецца адным з трох музыкаў за ўсю гісторыю (разам з Полам Мак-Картні і Майклам Джэксанам), чые альбомы былі прададзеныя па ўсім свеце тыражом больш за сто мільёнаў асобнікаў — і як сола-выканаўцы, і (асобна) як удзельніка музычнага калектыву[6][7]. У той час як за ўсю сваю кар’еру «Genesis[en]» толькі аднойчы здолелі ўзлезці на вяршыню чарта «Billboard Hot 100», Колінзу ўдалося зрабіць гэта сем разоў — з сінгламі «Against All Odds[en]» (1984), «One More Night» (1985), «Sussudio» (1985), «Separate Lives» (1985), «A Groovy Kind of Love» (1988), «Two Hearts» (1988) і — мабыць, найбольш вядомай сваёй песняй — «Another Day in Paradise» (1989). Своеасаблівай візітнай карткай Колінза па-ранейшаму застаецца самы першы сольны сінгл, «In the Air Tonight[en]».