wd wp Пошук:

Філ Колінз

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Колінз.

Філ Колінз (англ.: Phil Collins; поўн. імя Філіп Дэвід Чарлз Колінз, англ.: Philip David Charles Collins; нар. 30 студзеня 1951, Лондан) — бубнач і вакаліст рок-гурта «Genesis», які зрабіў выбітную сольную кар’еру. Акрамя таго, кампазітар, акцёр, прадзюсар, лідар біг-бэнда. Сярод яго ўзнагарод — 7 «Грэмі» і «Оскар» за найлепшую песню да мультфільма «Тарзан».

Філ Колінз з’яўляецца адным з трох музыкаў за ўсю гісторыю (разам з Полам Мак-Картні і Майклам Джэксанам), чые альбомы былі прададзеныя па ўсім свеце тыражом больш за сто мільёнаў асобнікаў — і як сола-выканаўцы, і (асобна) як удзельніка музычнага калектыву[6][7]. У той час як за ўсю сваю кар’еру «Genesis[en]» толькі аднойчы здолелі ўзлезці на вяршыню чарта «Billboard Hot 100», Колінзу ўдалося зрабіць гэта сем разоў — з сінгламі «Against All Odds[en]» (1984), «One More Night» (1985), «Sussudio» (1985), «Separate Lives» (1985), «A Groovy Kind of Love» (1988), «Two Hearts» (1988) і — мабыць, найбольш вядомай сваёй песняй — «Another Day in Paradise» (1989). Своеасаблівай візітнай карткай Колінза па-ранейшаму застаецца самы першы сольны сінгл, «In the Air Tonight[en]».

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118929518 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. Phil Collins // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. McLennan S. Phil Collins - 70 Years, 70 Facts | I Like Your Old Stuff | Iconic Music Artists & Albums | Reviews, Tours & Comps — 2021. Праверана 2 чэрвеня 2022.
  4. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  5. 1 2 Montreux Jazz Festival Database Праверана 24 верасня 2020.
  6. Послевкусие. Сказание о Genesis, часть 2(руск.)  // Classic Rock : magazine. — Арс Лонга, 2012. — В. 105. — № 05. — С. 47—51, 72—73. — ISSN 1997-7646. Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2017.
  7. Гл. спіс самых прадаваных музычных выканаўцаў[en].

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 студзеня
Катэгорыя·Тэнары
Катэгорыя·Ударнікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры Каралеўскага Віктарыянскага ордэна
Катэгорыя·Спевакі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Музыканты прагрэсіўнага рока
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ivor Novello Awards
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100
Катэгорыя·Аўтары-выканаўцы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BRIT Awards
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных