wd wp Пошук:

Філіп Рослер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рослер.

Філіп Рослер (ням.: Philipp Rösler, нар. 24 лютага 1973, вёска Кханьхынг (Khánh Hưng), правінцыя Басуен[4], Рэспубліка В’етнам —) — германскі палітык в’етнамскага паходжання. В’етнамскае імя невядома. З 12 мая 2011 па 17 снежня 2013 ён займаў пасаду федэральнага міністра эканомікі і тэхналогій, з 13 мая 2011 па 7 снежня 2013 — федэральны старшыня СвДП, з 16 мая 2011 па 17 снежня 2013 — віцэ-канцлер Германіі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Паўднёвым В’етнаме. В’етнамскае імя і бацькі невядомыя. У дзевяцімесячным узросце ў прытулку быў усыноўлены нямецкай шлюбнай парай і вывезены ў Германію. Дзіцячыя і школьныя гады правёў у Гамбургу, Бюкебургу і Гановере, затым паступіў на ваенную службу і навучаўся спецыяльнасці ваеннага ўрача. Працягнуў навучанне ў Гановерскім медыцынскім універсітэце і ў 2002 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны.

З 1992 года Рослер быў у маладзёжнай, а затым і ў дарослай арганізацыі Свабоднай дэмакратычнай партыі. У 2003—2009 гг.[5] узначальваў дэпутацкую групу СвДП у парламенце зямлі Ніжняя Саксонія. У 2006 г. ён быў абраны, а затым у 2008 г. пераабраны кіраўніком зямельнага аддзялення партыі, абодва разы з вынікамі выбару, блізкімі да стопрацэнтных.

З лютага па кастрычнік 2009 года — віцэ-прэм’ер і міністр эканомікі, працы і транспарту ў зямельным урадзе Ніжняй Саксоніі. У 2009—2011 гг. — федэральны міністр аховы здароўя.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123734517 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Philipp Rösler // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. Philipp Rösler // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Цяпер — правінцыя Шакчанг, Сацыялістычная Рэспубліка В’етнам.
  5. Dr. Philipp Rösler : Bundesminister für Wirtschaft und Technologie(нявызн.)  (недаступная спасылка). Bundesministerium für Wirtschaft und Technologie. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2012. Праверана 9 сакавіка 2012.(ням.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Віцэ-канцлеры Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенныя ўрачы
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лютага
Катэгорыя·Члены Свабоднай дэмакратычнай партыі Германіі
Катэгорыя·Міністры эканомікі Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў В’етнаме
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Міністры аховы здароўя Германіі