wd wp Пошук:

Філіп-Людвіг-Стацый Мюлер

Філіп-Людвіг-Стацый Мюлер (ням.: Philipp Ludwig Statius Müller) — нямецкі тэолаг, заолаг.

Біяграфія

Стацый Мюлер (псеўданім — Philipp Alethophilus) вывучаў тэалогію і філасофію з 1741 па 1744 гады ў Ене. 30 кастрычніка 1745 года ён стаў прапаведнікам лютэранскай абшчыны Амерсфарта. У 1749 годзе яго запрасілі ў Леувардэн. З-за абвінавачванняў, што ён нібы сімпатызаваў Бальтазару Бекеру, у 1754 годзе адбыўся разрыў з царквой. Стацый Мюлер прыняў запрашэнне ўніверсітэта Эрлангена, дзе ён чытаў лекцыі па логіцы, метафізіцы, рыторыцы, палітыцы, нідэрландскай мове, эканамічным (камералістыка) і прыродазнаўчым навукам, такім як батаніка, фітатэрапія і геаграфія. Яго кантакты, якія засталіся ў Нідэрландах, зрабілі магчымым стварэнне прыродазнаўчага музея.

Паміж 1773 і 1776 гадамі ён апублікаваў нямецкія пераклады Systema Naturae Карла Лінея. Дадатак ад 1776 года ўтрымлівала першую навуковую сістэматыку вялікай колькасці відаў жывёл, сярод якіх гуанака, звычайны пота, дзюгонь, сент-люсійскі амазон і філіпінскі какаду.

Працы

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Philip Ludwig Statius Müller // http://sdei.senckenberg.de/biographies/information.php?id=16229 Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Выпускнікі Енскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1725 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1776 годзе
Катэгорыя·Аўтары заалагічных таксонаў
Катэгорыя·Багасловы Германіі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Заолагі Германіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 5 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Баварыі
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці нямецкай арніталогі
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 красавіка