Філах (ням.: Villach, славенск.: Beljak — Беляк) — горад на поўдні Аўстрыі, другі па велічыні ў складзе федэральнай зямлі Карынтыі. У цяперашні час колькасць жыхароў Філаха перавышае 57 тысяч чалавек.
Горад размешчаны на беразе ракі Драва ў альпійскай даліне Дравы. Недалёка ад Філаха знаходзіцца некалькі азёр: Осіях, Факер-Зэ і іншыя. Навакольныя Альпы — папулярнае месца турызму і лыжнага спорту.
Кліматаграма Філаха | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
С | Л | С | К | М | Ч | Л | Ж | В | К | Л | С |
47
1
-6
|
47
5
-5
|
66
11
-1
|
83
15
3
|
96
20
8
|
121
23
11
|
134
26
13
|
111
25
13
|
102
21
9
|
106
15
5
|
102
7
-1
|
61
2
-5
|
Тэмпература ў °C • Сума ападкаў у мм Крыніца: ZAMG |
У Філаху праводзіцца некалькі фестываляў, у тым ліку міжнародны тэатральны фестываль «Спектрум», джазавы фестываль і фестываль мастацтваў «Карынтыйскае лета».