wd wp Пошук:

Фізаліс звычайны

File:Фізаліс звычайны ў Мінску

Фізаліс звычайны (Physalis alkekengi) — адзін з відаў фізаліса. У дэкаратыўным садаводстве звычайна выкарыстоўваюць разнавіднасць Physalis alkekengi var. franchetii (Mast.) Makino [syn. Physalis franchetii Mast.] — Фізаліс Франшэ.

Арэал

Радзіма — Цэнтральная Амерыка і паўднёвы ўсход Паўночнай Амерыкі. Пазней ён быў занесены ў Паўднёвую Еўропу, далей від распаўсюдзіўся на ўсход да Кітая і Японіі. Фізаліс звычайны больш устойлівы да пахаладання, чым іншыя віды фізаліса.

Апісанне

Фізаліс звычайны — кветкавая травяністая шматгадовая расліна вырастае да 40—60 см, з лісцем 6—12 см даўжынёй і 4—9 см шырынёй. Кветкі белыя, пяцілопасцевыя. Чашачка пасля адцвіцення разрастаецца, чырванее (або робіцца аранжавай), застаецца пры ягадападобным чырвоным плодзе ў выглядзе ўздутай бурбалкі, велічынёй часам з курынае яйка.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Паслёнавыя (падсямейства)
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта