wd wp Пошук:

Фёдар Яфімавіч Агейчанка

Фёдар Яфімавіч Агейчанка (нар. 30 студзеня (12 лютага) 1905, Выдрэя, Лёзненскі раён — 20 верасня 1954) — савецкі вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Доктар медыцынскіх навук (1943), прафесар (1946).

Біяграфія

У 1930 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1930—1931 гадах працаваў у Полацкай раённай бальніцы, у 1932—1935 гадах — аспірант Інстытута аховы здароўя дзяцей і падлеткаў у Маскве, у 1935—1937 гадах — старшы навуковы супрацоўнік інстытута, у 1937—1939 годах і 1940—1941 гадах — старшы навуковы супрацоўнік Цэнтральнага інстытута туберкулёзу. У перыяд савецка-фінскай вайны працаваў начальнікам патолагаанатамічнай групы Арміі (1939—1940).

У гады Вялікай Айчыннай вайны — начальнік патолагаанатамічнай лабараторыі (Бранскі, 2-і Прыбалтыйскі, Дальнеўсходні франты).

У 1945 годзе загадваў кафедрай паталагічнай анатоміі Кішынёўскага медінстытута. З 1954 года і да апошніх дзён прафесар Агейчанка кіраваў кафедрай паталагічнай анатоміі Мінскага медыцынскага інстытута.

Памёр Фёдар Яфімавіч 20 верасня 1954 года. Пахаваны ў Мінску.

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш за 40 навуковых прац. Пад яго кіраўніцтвам іншыя супрацоўнікі абаранілі 8 кандыдацкіх дысертацый. Памяці настаўніка прысвечана выдадзеная вучнямі кніга «Патоморфология нервной системы при туберкулезе» (1958)[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. Агейчанка Фёдар Яфімавіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Патолагаанатамы СССР
Катэгорыя·Памерлі 20 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лёзненскім раёне
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1954 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»