Фёдар Яфімавіч Агейчанка (нар. 30 студзеня (12 лютага) 1905, Выдрэя, Лёзненскі раён — 20 верасня 1954) — савецкі вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Доктар медыцынскіх навук (1943), прафесар (1946).
У 1930 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1930—1931 гадах працаваў у Полацкай раённай бальніцы, у 1932—1935 гадах — аспірант Інстытута аховы здароўя дзяцей і падлеткаў у Маскве, у 1935—1937 гадах — старшы навуковы супрацоўнік інстытута, у 1937—1939 годах і 1940—1941 гадах — старшы навуковы супрацоўнік Цэнтральнага інстытута туберкулёзу. У перыяд савецка-фінскай вайны працаваў начальнікам патолагаанатамічнай групы Арміі (1939—1940).
У гады Вялікай Айчыннай вайны — начальнік патолагаанатамічнай лабараторыі (Бранскі, 2-і Прыбалтыйскі, Дальнеўсходні франты).
У 1945 годзе загадваў кафедрай паталагічнай анатоміі Кішынёўскага медінстытута. З 1954 года і да апошніх дзён прафесар Агейчанка кіраваў кафедрай паталагічнай анатоміі Мінскага медыцынскага інстытута.
Памёр Фёдар Яфімавіч 20 верасня 1954 года. Пахаваны ў Мінску.
Аўтар больш за 40 навуковых прац. Пад яго кіраўніцтвам іншыя супрацоўнікі абаранілі 8 кандыдацкіх дысертацый. Памяці настаўніка прысвечана выдадзеная вучнямі кніга «Патоморфология нервной системы при туберкулезе» (1958)[1].