wd wp Пошук:

Полацкая цэнтральная гарадская бальніца

УАЗ «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца» — комплекс лячэбна-прафілактычных устаноў Полацкага раёна. Будынак ЦГБ знаходзіцца ў Полацку.

Гісторыя

У 1917 годзе ў Полацку функцыянавалі 2 бальніцы (земская і яўрэйская), працавалі дзве амбулаторыі (школьная і гарадская). У 1921 годзе на базе земскай бальніцы і фінляндскага шпіталя адкрылася Народная бальніца, у якой фунцыянавала некалькі аддзяленняў — тэрапеўтычнае, хірургічнае, венералагічнае, інфекцыйнае і гінекалагічнае.

Адразу пасля вайны былі адноўлены будынкі гарадской бальніцы і радзільнага дома. У 1948 годзе быў адкрыты анкалагічны дыспансер, а ў 1956 годзе — абласная псіханеўралагічная бальніца, у 1960 годзе — стаматалагічная паліклініка. У 1947 годзе быў узведзены будынак чыгуначнай бальніцы. На прамысловых прадпрыемствах і ў навучальных установах дзейнічала 20 пунктаў аховы здароўя. Медыцынскім абслугоўваннем палачан у 1985 годзе займалася 5 стацыянарных медыцынскіх устаноў на 1,5 тыс. ложкаў, шэраг паліклінік і дыспансераў, 5 аптэк, жаночая кансультацыя, дзіцячая малочная кухня. У іх працавала звыш 300 урачоў і 1 тысяча чалавек сярэдняга медыцынскага персаналу, правізараў, фармацэўтаў.

У 2005 годзе была сфарміравана новая структура сістэмы аховы здароўя горада і раёна — дзяржаўная ўстанова аховы здароўя «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца». Праведзены рэканструкцыі і капітальныя рамонты ў Полацкай цэнтральнай гарадской паліклініцы, дзіцячай паліклініцы, тэрапеўтычным корпусе, цэнтральнай гарадской бальніцы, анкалагічным дыспансеры.

Структура Полацкай ЦГБ

У склад дзяржаўнай установы аховы здароўя «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца» на правах адасобленых структурных падраздзяленняў уваходзяць:

Спецыялізаваную медыцынскую дапамогу: псіхатэрапеўтычную, псіхіятрычную, наркалагічную і псіхалагічную аказвае Полацкая абласная псіхіятрычная бальніца[1].

Зноскі

  1. Медыцына. Полацкі раён

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Полацк
Катэгорыя·Бальніцы Беларусі
Катэгорыя·Полацкі раён
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Бальніцы паводле алфавіта