wd wp Пошук:

Фёдар Яфрэмавіч Макавецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Макавецкі.

Фёдар Яфрэмавіч Макавецкі (25 лютага 1899, вёска Багданаўка, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — 7 мая 1974) — удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і сялян. Скончыў 8 класаў школы. У Чырвонай Арміі з 1919 года. Удзельнік грамадзянскай вайны. Скончыў Кароткатэрміновыя курсы ваенных камандзіраў у Маскве, у 1926 годзе — Аб’яднаную ваенную школу імя Леніна ў Ташкенце, у 1935 годзе — курсы «Выстрал». У 1927—1937 гг. на службе у пагранічных войсках НКУС СССР. У 1938 г. скончыў Вышэйшую пагранічную школу і выкладаў у Саратаўскай пагранічнай школе НКУС СССР.

У час Вялікай Айчыннай вайны са студзеня 1942 г. на Паўднёва-Заходнім, Варонежскім, Сталінградскім, Данскім, Цэнтральным, Беларускім, 1-м і 4-м Украінскім франтах. Удзельнічаў у Сталінградскай і Курскай бітвах. Стралковы полк пад камандаваннем падпалкоўніка Ф. Я. Макавецкага вызначыўся 21 верасня 1943 г. пры фарсіраванні рэк Дзясна і Дняпро на поўнач ад Кіева.

Да 1947 года служыў у Савецкай Арміі. Жыў і працаваў у гарадскім пасёлку Коханава Талачынскага раёна. Памёр Ф. Я. Макавецкі 7 мая 1974 г.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Талачынскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Военачальнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Выпускнікі курсаў «Выстрал»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Талачынскім раёне
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Постаці Коханава
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лютага
Катэгорыя·Памерлі 7 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі