wd wp Пошук:

Фёдар Юльевіч фон Фрыдэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фрыдэ. Фёдар Юльевіч фон Фрыдэ (1851, Магілёў[2] — 8 снежня 1894) — расійскі і беларускі грамадзянскі інжынер, архітэктар[3].

Біяграфія

Адукацыя

Вучыўся ў 2-й[ru], потым у 5-й[ru] Санкт-Пецярбургскіх гімназіях[3]. Пасля заканчэння гімназіі паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча ў 1867 годзе, але курс навук доўга не даваўся яму, і толькі ў 1876 годзе Фрыдэ быў выпушчаны са званнем архітэктарскага памочніка і з правам на чын X класса. Пасля выпуску Фёдар Юльевіч быў прызначаны малодшым інжынерам у Чарнігаў[3], але ўжо ў наступным годзе перавёўся гарадскім архітэктарам у Архангельск[4].

У Архангельску

У Архангельску архітэктар пабудаваў мост праз раку Кузнечыху[ru], 13 часовых прыстаняў на Паўночнай Дзвіне, умацоўваў берагі. Паралельна выкладаў матэматыку ў Архангельскай духоўнай семінарыі[ru][3][4].

На Сахаліне

З 1880 па 1884 года Фёдар Юльевіч працаваў інжынерам і архітэктарам на Сахаліне[3]. Па яго праектах былі пабудаваны баракі для ссыльна-катаржных, драўляная царква на 300 чалавек, лазарэт, лазня, паравы млын, саляварня і шмат іншага[4].

У Калузе

З 1884 па 1886 год працаваў малодшым архітэктарам у Калузе[3], займаўся рамонтам казённых будынкаў, пабудовай цэркваў і прыватных дамоў[4].

У Мінску

У 1886 годзе быў павышаны да пасады мінскага губернскага архітэктара[3][4]. У Мінску, як і ў Калузе, займаўся рамонтам казённых будынкаў, пабудовай цэркваў і прыватных дамоў, распланаваў забудову згарэлага горада Нясвіжа і скончыў пабудову гарадской бальніцы ў павятовым горадзе Навагрудку[3].

У Волагдзе

У 1890 годзе стацкі саветнік фон Фрыдэ заняў пасаду архітэктара Валагодскай губерніі. Тут ён стварыў праект Казанскай царквы горада Нікольска, пабудаванай каля 1890—1892 гадах у візантыйскім стылі[3], чарцёж уезду ва Успенскую Сямігароднюю пустынь[5] і праект «перабудовы і меркаванай новай каменнай прыбудовы для лесвіцы пры памяшканні Валагодскай духоўнай кансісторыі»[6]. Захаваўся таксама план паверхаў Гразавецкіх прысутных месцаў, зроблены фон Фрыдэ[7].

8 снежня 1894 года а 10 гадзіне раніцы ў Волагдзе пасля цяжкай хваробы Фёдар Юльевіч памёр[4]. «Сям’я рускіх дойлідаў панесла новую страту…» — так пачынаўся некралог, прысвечаны Ф. Ю. фон Фрыдзе, у санкт-пецярбургскай газеце «Неделя строителя»[8].

Творчасць

Царква Іконы Божай Маці Казанскай (Нікольск)

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 9 снежня 2021.
  2. Фриде Федор Юльевич (руск.)
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища). — СПб., 1892. — С. 358.
  4. 1 2 3 4 5 6 Алексей Леонидович Минаев. ВОЛОГОДСКИЕ ГУБЕРНСКИЕ АРХИТЕКТОРЫ КОНЦА XVIII — НАЧАЛА XX ВЕКА (руск.)
  5. ДАВВ. — Ф. 496. — Воп. 1. — Спр. 12224. — Л. 17.
  6. ДАВВ. — Ф. 475. — Воп. 1. — Спр. 1. — Л. 15.
  7. ДАВВ. — Ф. 475. — Воп. 2. — Спр. 2. — Л. 5.
  8. Неделя строителя. — 1895. — № 2. — С. 7.
  9. Церковь Иконы Божией Матери Казанская в Никольске (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1851 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары Калугі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Архітэктары Валагодскай вобласці
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Архітэктары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Нясвіжа
Катэгорыя·Гарадскія архітэктары Архангельска
Катэгорыя·Стацкія саветнікі
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Памерлі 8 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Волагдзе
Катэгорыя·Мінскія губернскія архітэктары
Катэгорыя·Архітэктары Архангельска
Катэгорыя·Памерлі ў 1894 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных