wd wp Пошук:

Фёдар Фёдаравіч Архіпенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Архіпенка. Фёдар Фёдаравіч Архіпенка (30 кастрычніка 1921, в. Аўсімавічы, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Фёдар Архіпенка нарадзіўся 30 кастрычніка 1921 года ў вёсцы Аўсімавічы Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1938 годзе ён скончыў сярэднюю школу і аэраклуб. У тым жа годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1940 годзе ён скончыў ваенную авіяцыйную школу ў Адэсе[1].

З чэрвеня 1941 года — на Паўднёва-Заходнем, Заходнем, Бранскім, Сталінградскім, Варонежскім, 2-м і 1-м Украінскім франтах Вялікай Айчыннай вайны[2]. Да чэрвеня 1942 года ваяваў у складзе 17-га знішчальнага авіяцыйнага палка, з ліпеня 1942 года па кастрычнік 1943 года — у складзе 508-га знішчальнага авіяцыйнага палка. З кастрычніка 1943 да канца вайны ваяваў у складзе 129-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка[1].

Удзельнічаў у баях за Украіну, Сталінградскай і Курскай бітвах, бітве за Днепр, вызваленні Малдовы, Румыніі, Польшчы, Чэхаславакіі, бітвах у Германіі[2]. У 1944 годзе ўступіў у ВКП(б). За гады вайны Архіпенка здзейсніў агулам 467 баявых вылетаў[2] (205 — на самалётах «И-153», «ЛаГГ-3» і «Як-1», 69 — на самалётах «Як-7б», 163 — на «Bell P-39 Airacobra». Удзельнічаў у больш чым 30 штурмавых нападах і 102 паветраных баях[2], у якіх асабіста збіў 30 і ў групе — 14 самалётаў суперніка[2], пры гэтым самалёт Архіпенка збіты ні разу не быў[1].

Да канца вайны ў 1945 годзе гвардыі маёр Архіпенка быў памочнікам камандзіра 129-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка 22-й гвардзейскай знішчальнай авіяцыйнай дывізіі 2-й паветранай арміі 1-га Украінскага фронту[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1945 гвардыі маёр Фёдар Архіпенка быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» пад нумарам 4820[1].

Пасля заканчэння вайны Архіпенка скончыў курсы, пасля якіх у 1946 годзе стаў слухачом Монінскай Ваенна-паветранай акадэміі. Разам з ім вучылася больш за 100 Герояў Савецкага Саюза. З пачатку 1950-х гадоў, асвоіўшы рэактыўныя самалёты, лётаў на «МіГ-15», «МіГ-17», «МіГ-21». Падчас аднаго з трэніровачных палётаў атрымаў цяжкую траўму пасля таго, як з самалёта быў сарваны ліхтар, але здолеў пасадзіць пашкоджаную машыну[1].

У 1959 годзе ў званні палкоўніка Архіпенка быў звольнены ў запас[2]. У 1968 годзе Архіпенка скончыў Маскоўскі інжынерна-эканамічны інстытут. Працаваў намеснікам кіраўніка трэстам «Масаблоргтэхстрой». У цяперашні час на пенсіі, жыве ў Маскве[1].

Таксама ўзнагароджаны чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, ордэнам Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].

23 студзеня 2008 года, прыблізна ў 13 гадзін, дзве махляркі, прадставіўшыся сацработніцамі, якія абменваюць медыцынскія полісы для набыцця па льготных цэнах лекавых сродкаў для ветэранаў, прыйшлі да ветэрана. Пакуль адна з іх адцягвала ўвагу Архіпенка і яго жонкі, другая выкрала з кватэры буйную суму грошай, залаты гадзіннік з дарчым надпісам ад ЦК КПСС і Урада СССР, медаль «Залатая Зорка» і ювелірныя вырабы[3].

У красавіку таго ж года ў ходзе аператыўна-следчых мерапрыемстваў супрацоўнікам праваахоўных органаў атрымалася знайсці медаль «Залатая Зорка» і вярнуць ветэрану, аднак затрымаць злачынцаў у іх не атрымалася[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Фёдар Фёдаравіч Архіпенка на сайце «Героі краіны»
  2. 1 2 3 4 5 6 Архипенко Фёдор Фёдорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 31. — 737 с..
  3. Владимир Гондусов. Не стесняйтесь быть начеку!(руск.)  (недаступная спасылка). . Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2012. Праверана 2012-2-5.
  4. Милиционеры разыскали Золотую Звезду Героя, похищенную у ветерана ВОВ(руск.)  (недаступная спасылка). (26 апреля 2008). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2013. Праверана 2012-2-5.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Курскай бітвы
Катэгорыя·Памерлі 28 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Удзельнікі Сталінградскай бітвы
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі