wd wp Пошук:

Фёдар Рыгоравіч Друцкі-Горскі

Фёдар Рыгоравіч Друцкі-Горскі (1550-я — 1-я палова 1615) — вялікалітоўскі арыстакрат. Староста цэльскі (1589—1615).

Вялікай кар’еры не зрабіў, быў дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ад Менскага ваяводства ў 1586, 1594, 1597, 1600, 1604 гадах, ад Віцебскага — у 1591 годзе, у тым ліку трыбунальскім маршалкам менскай кадэнцыі — у 1586, 1591, 1597 гадах, навагародскай — у 1604 годзе.

Браў удзел у Інфлянцкай вайне (1558—1583). У 1589 годзе атрымаў на ленным праве невялікае Цэльскае староства (частку колішняй Свіслацкай воласці), якое складалася толькі з вёскі Цэль.

Кальвініст. У 1594 годзе ажаніўся з Марынай Вішнявецкай, дачкой кіеўскага кашталяна князя Міхаіла Аляксандравіча Вішнявецкага і Гальшкі Юр’еўны Зяновіч, таксама кальвіністаў.

У 1595 годзе браў удзел у кальвінісцкім сінодзе ў Вільні[1].

Быў незаможны, асноўны маёнтак, пасля падзелу спадчыны з братамі ў 1597 годзе — Лошыца Гарнастаеўская з вёскамі Трасцянец, Сініла, Тыгорак. За жонкай атрымаў як пасаг Багушэвічы, а 26 снежня 1594 года сужэнцы набылі ў Марыніных братоў Міхаіла і Юрыя Вішнявецкіх маёнтак Дзяксняны.

У шлюбе з Марынай Вішнявецкай меў сына Рыгора і трох дачок — Соф’ю, Альжбету і Еўдаксію. У свой час Юзаф Вольф называў яшчэ сына Фёдара, але пазней звесткі пра яго не пацвердзіліся.

Зноскі

  1. Wolff J. Kniaziowie… s. 145.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў 1615 годзе
Катэгорыя·Старосты цэльскія
Катэгорыя·Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Лівонскай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Друцкія-Горскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Друцкія-Горскія