wd wp Пошук:

Свіслацкая воласць

Свіслацкая воласць, буйны дзяржаўны маёнтак y ВКЛ y нізоўі ракі Свіслач (прыток Бярэзіны) y 14—18 стагоддзях.

Першапачаткова ўяўляла сабой, напэўна, цэнтральную частку Свіслацкага княства, далучанага да ВКЛ y сярэдзіне 14 стагоддзя. У 15 стагоддзі, верагодна, мела двайное падпарадкаванне Віленскаму і Трокскаму ваяводствам У 1-й палове 16 стагоддзя ўваходзіла ў Віленскае ваяводства. У 1560 годзе y Свіслацкай воласці, як і ў іншых дзяржаўных маёнтках, праведзена зямельная рэформа, уведзена новая адзінка абкладання — служба. Паводле інвентара, складзенага з гэтай нагоды, y воласці (акрамя мястэчка і замка Свіслач) было 18 сёл з 484 дварамі, y якіх намерана 137 службаў.

Паводле адміністрацыйнай рэформы 1565—66 тэрыторыя Свіслацкай воласці на захад ад ракі Бярэзіна ўключана ў Менскі павет, рэшта — y Аршанскі павет. У 1568 свіслацкі намеснік М.Б.Гарабурда атрымаў ад вялікага князя ВКЛ Жыгімонта II Аўгуста прывілей на падараванне яму воласці, якая засталася за яго нашчадкамі як прыватны маёнтак.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Староствы Вялікага Княства Літоўскага