wd wp Пошук:

Фёдар Мацвеевіч Іванчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іванчанка. Фёдар Мацвеевіч Іва́нчанка (нар. 6 кастрычніка 1929, в. Александрыя, Шклоўскі раён) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў саратаўскія будаўнічы тэхнікум імя Леніна (1950) і політэхнічны інстытут (1967). 3 1952 года, пасля службы ў Савецкай Арміі, працаваў у праектных арганізацыях Саратава[1]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года. У 19641968 гадах галоўны спецыяліст, галоўны архітэктар будаўнічага аддзела інстытута «Саратаўпрампраект»[2].

3 1968 у Мінску ў інстытуце «Белдзяржпраект», галоўны архітэктар праектаў (1969—1971), кіраўнік майстэрні (1971—1984); у 19711989 у інстытуце «Мінскграмадзянпраект»[1].

Пасля рэарганізацыі СА СССР у 1992 годзе з’яўляўся членам Беларускага Саюза архітэктараў, на працягу шэрагу гадоў уваходзіў у склад яго праўлення[2]. У 19921997 гадах з’яўляўся кіраўніком персанальнай творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў[2].

Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Гандлёвы цэнтр у Салігорску
Інжынерны корпус ВА «Беларуськалій»

Асноўныя працы ў Расіі: будынак гарадскога райсавета, гасцініца «Саратаў» (1963), Палац культуры завода тэхнічнага шкла (1967), абласнога Дом Саветаў на пл. Рэвалюцыі(руск.) бел. (1969, у сааўтарстве) у Саратаве; санаторый «Волга» ў Шумейцы Энгельскага раёна Саратаўскай вобласці (1968, у сааўтарстве з І. Д. Карпавай[3])[1], лабараторныя і вытворчыя будынкі прампрадпрыемстваў[2].

Кінатэатр у Салігорску
Корпус вытворчага аб’яднання «Беларуськалій» і помнік Леніну

Асноўныя работы на Беларусі: інтэрнат Дзяржбуда Беларусі па вул. Калектарнай (1972), будынак інстытута «Мінскграмадзянпраект» (1972, у сааўтарстве) у Мінску; туберкулёзны дыспансер (1975) і анкалагічная бальніца (1986, у сааўтарстве) у в. Бараўляны Мінскага раёна; забудова г. Салігорска і яго адміністрацыйна-грамадскага цэнтра (19681986, кіраўнік аўтарскага калектыву)[1]: кінатэатр «Зорка Венера» (1974), дом быту (1979), 18-павярховы лабараторны корпус[d] ВА «Беларуськалій» (1980); 15-павярховыя жылыя дамы з установамі абслугоўвання (19801982); комплекс дзіцячых устаноў для пазашкольных заняткаў[d] (1982), інтэрнат гасцінічнага тыпу ВА «Беларуськалій» па вул. Леніна і Каржа (1982)[2].

Вынаходствы

Патэнтаўладальнік і аўтар вынаходства «Чарапіца „ЭФЕКТ“ (патэнт № 1006, выдадзена Дзяржаўным патэнтавым ведамствам Рэспублікі Беларусь, зарэгістравана ў дзяржаўным рэестры вынаходстваў 20 сакавіка 1995)[2].

Конкурсы

Неаднаразовы ўдзельнік усесаюзных, рэспубліканскіх гарадскіх аглядаў-конкурсаў, адзначаны граматамі і дыпламамі Саюза архітэктараў СССР і Саюза архітэктараў БССР. Аўтар конкурсных праектаў „Пантэон вялікім людзям“ у Маскве (1954); помнік У. І. Леніну на Ленінскіх гарах у Маскве (1958); мемарыял у Гжацку ў гонар 25-годдзя выхаду чалавека ў космас (1986); помнік Перамогі ў Маскве (1986), заказны конкурсны праект помніка замагарам за Савецкую ўладу на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску (1989); помнік воінам-інтэрнацыяналістам у Мінску (1989); Свята-Траецкі храм (1989); помнік ахвярам рэпрэсій у Курапатах {2003)[2].

Узнагароды

Узнагароджаны дыпломам Саюза архітэктараў СССР (1962), сярэбраным медалём ВДНГ СССР за забудову г. Салігорска (1978); знакам «Ударнік дзявятай пяцігодкі» (1975) і Ганаровымі граматамі Дзяржбуда БССР за вялікі ўнёсак у развіццё архітэктуры і горадабудаўніцтва ў рэспубліцы (1977, 1979), ганаровымі граматамі інстытута «Мінскграмадзянпраект» (1979), медалём «Ветэран працы» (1983), Граматай Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы (1989)[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Іванчанка Фёдар Мацвеевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Иванченко Федор Матвеевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)
  3. Иванченко Федор Матвеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Саратаўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шклоўскім раёне
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскграмадзянпраекта
Катэгорыя·Архітэктары Салігорска
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 кастрычніка
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Саратава
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»