wd wp Пошук:

Фёдар Васільевіч Пакроўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пакроўскі. Фёдар Васільевіч Пакро́ўскі[1] (руск.: Фёдор Васильевич Покровский; 1855, Кастрамская губерня — 31 ліпеня 1903, г. Падольск, Маскоўская губерня) — археолаг[2], музейны супрацоўнік.

Біяграфія

Выхаванец Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі[2], якую скончыў у 1879[1] годзе. Выкладаў у Мінскім і Віленскім духоўных вучылішчах[1].

У 1884—1902 гадах быў захавальнікам Віленскага музея старажытнасцей, рабіў археалагічныя раскопкі ў Заходнім краі і ў Кастрамской губерні.

У 1893—1899 гадах складаў археалагічныя карты Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губерняў[3].

Навуковая дзейнасць

Вывучаў і апісваў літоўскія і беларускія археалагічныя помнікі. Вынікі раскопак і даследаванняў надрукаваў у шырокіх творах: «Археологические карты губерний Виленской, Гродненской и Ковенской», «Описание виленского музея древностей» і іншых[2]. Апісаў фонд Віленскага музея старажытнасцей[1].

Прымаў удзел у падрыхтоўцы і правядзенні IX археалагічнага з’езда ў Вільні ў 1893 годзе[1]. Член Маскоўскага археалагічнага таварыства з 1893 года[1].

Працы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Беларусь, 1995
  2. 1 2 3 Покровский, Федор Васильевич // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  3. Fiodoras Pokrovskis. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, IX t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1982. T.IX: Pintuvės-Samneris, 75 psl.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскоўскай губерні
Катэгорыя·Памерлі ў 1903 годзе
Катэгорыя·Археолагі Літвы
Катэгорыя·Археолагі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кастрамской губерні
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Музейныя работнікі Літвы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі 31 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1855 годзе